Пытаньне

Як Бог карае тых, хто парушае гэтае прыказаньне?

Адказ

Як першага, так і гэтага прыказаньня парушальнікі будуць пакараны і вечнымі, і цялеснымі пакутамі. Пакараў Бог сыноў Ізраэльскіх, калі яны стварылі сабе выяву цяляці, так што за адзін дзень было іх забіта дваццаць тры тысячы (Вых. 32; 1 Кар. 10: 7-8). Пакараў Бог таксама Салямона, калі ад ягонага сына адступілася дзесяць каленаў Ізраэльскіх (1 Валад. 12).

Ня кажучы пра плягі мінулыя, памятайма на новыя, як Бог цяжка пакараў валадара Канстанціна, сына Львова, ды ягоную матку Ірыну. Па іхняй намове панастаўляна было абразоў па храмах Божых ды загадана было ім маліцца (чытай Номаканон, гэта значыць, правіла сёмага Сабору). Спачатку тая валадарка Ірына асьляпіла свайго сына Канстанціна, загадаўшы, каб яму вынялі вочы. А потым ён матку ў зьневаленьне саслаў. Ды, урэшце, і сам ён, бязьдзетны, згінуў, пасьля чаго і валадарства адыйшло да іншага народу (пра гэта пішуць Платына ды Эгнацы).