Пытаньне
Як маем Бога прызываць?
Адказ
Прызываць Бога ніхто ня можа, калі перш не спазнае Ягонага Сына, адзінага нашага Заступніка перад Богам Айцом. Бо калі чалавек хоча прызываць Бога, з-за таго, што прыходзіць яму на памяць ягоная недасканаласьць ды сумленьне нагадвае пра грахі, не асьмельваецца ён спадзявацца на Бога і Яго не прызывае.
Таму трэба ведаць, што Бог мае да нас ласку і міласэрнасьць дзеля Хрыста, і дзеля Яго прабачае нам грахі і чуе нашыя малітвы. Хрыстос бо – наш адзіны Сьвятар, які нас, нявартых, робіць вартымі і Богу любымі.