Пытаньне
Чыім імем трэба прысягаць?
Адказ
Увайшло ў цяперашнія часы сярод людзей у звычай ня толькі імем Самога Бога, але таксама імем прачыстай маці Божай ды імем іншых сьвятых прысягаць. Аднак гэты звычай ня толькі памылковы, але і бязбожны, бо прысяга – гэта кліканьне ў сьведкі Самога Бога, Які ўсе справы ведае (Іс. 63). Паколькі сьвятыя ня ведаюць, што з намі робіцца, то і прызываць іх у сьведкі – ганебная справа. Да таго ж прысяга, калі складзена справядліва, – гэта служэньне або пакланеньне Богу. А паслужыць Богу – значыць Яго праславіць.
Дзеля гэтага той, хто сьвятымі прысягае, славу Божую ў Бога забірае ды сьвятым, гэта значыць стварэньням, яе аддае. Супраць гэтага Сам Бог у прарока Ісаі так казаў: «Cлавы Маёй не аддам другому, і хвалы Маёй – ідалам» (Іс. 42). А калі так, ня мае ніхто прысягаць інакш, як толькі імем Божым, бо напісана: «Госпада, Бога твайго, бойся і Яму служы, і Ягоным імем прысягай» (Паўт. Зак. 6).