Пытаньне

Чым давядзеш тое, што Апосталы сьвяткавалі нядзелю або абралі яе дзеля слуханьня Слова Божага?

Адказ

Нічым іншым, як толькі Сьвятым Пісьмом. Найперш бо эвангеліст Лука ў Дзеях Апостальскіх піша так: «У першы дзень па субоце, калі сабраліся мы на ламаньне хлеба, Паўла, каторы назаўтра меў выбрацца ў дарогу, гаварыў да іх ды зацягнуў сваё слова да поўначы» (Дзеі 20: 7). Тут Лука ясна піша, што вучні (значыць, Хрысьціяне), зьбіраліся ламаць хлеб (значыць, спраўляць Вячэру Госпадаву) у нядзелю.

Гэтаксама і Апостал Паўла, да Карынцянаў пішучы, узгадвае пра нядзелю як пра дзень, у які мае зьбірацца міласьціна, так бо ён піша: «Адносна складак, што зьбіраюцца дзеля сьвятых, дык і вы рабіце, як я загадаў цэрквам у Галятыі. Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе і зьберажэ» (1 Кар. 16: 1-2). З абодвух гэтых словаў мы можам зразумець, што Апосталы абралі нядзелю, каб у гэты дзень Хрысьціяне рабілі сьвятыя справы. Значыць, каб яны, разам сабраўшыся, Богу маліліся, Ягонае Слова слухалі, да таямніцаў прыступалі, міласьціну давалі ды іншыя пабожныя справы дзеля Божай славы рабілі.