Пытаньне
Калі ў часы Апосталаў Хрысьціяне мелі асобны дзень, каб рабіць сьвятыя справы, дзеля чаго тады Апостал Паўла выкрывае царкву ў Галятыі, бо яны мелі пэўныя дні, якія сьвяткавалі? Так бо ён піша: «Чаго вяртаецеся да ліхіх і бясьсільных стыхіяў, якім зноў хочаце служыць? Вы глядзіцё на дні, месяцы, часы і гады. Баюся за вас, што надарма працаваў у вас» (Гал. 4: 9-11).
Адказ
Ужо я сказаў, што мы, Хрысьціяне, маем сьвяткаваць іншым звычаем, чым Ізраэльцы. Яны бо сьвяткавалі пэўныя дні, каб узгадаць, што патрабуюць асьвячэньня. Мы толькі дзеля таго сьвяткуем, каб мець час на Божыя справы. Галяты ж не дзеля гэтага пэўныя дні сьвяткавалі, але юдэйствавалі і адны дні мелі за сьвятыя, а другія – за несьвятыя.
Таму Апостал піша супраць іхніх выдумак, але ня супраць царкоўнага парадку, пра які ў iншым мейсцы так загадвае: «Ды хай усё адбываецца прыстойна і парадкам» (1 Кар. 14: 40). А як жа ўсё будзе парадкам, калі ня будзе пэўнага дня, у які б Хрысьціяне зьбіраліся разам ды ў які б сьвятыя справы рабілі?