Пытаньне
Якiя справы, паводле таго чацьвёртага слова, добрыя?
Адказ
Па-першае, мець за вялікія Божыя дары прапаведаньне Слова Божага ды ўдзел у Хрыстовых таямніцах.
Па-другое, зь вялікай пільнасьцю навучаць Слову Божаму, калі хто дзеля гэтага абраны.
Па-трэцяе, пільна слухаць навуку Слова Божага ды паводле Яго выпраўляцца, таксама браць удзел у таямніцах Хрыстовых.
Па-чацьвёртае, сьвятыя дні так праводзіць, каб любоў паказаць ды каб іншыя людзі, гэта бачачы, пачыналі жыць багабойна: давалі міласьціну і ва ўсіх патрэбах дапамагалі свайму бліжняму. Так бо і Хрыстос сьвяткаваў дні сьвятыя, аздараўляючы ўсялякіх хворых.
Па-пятае, даваць на ўтрыманьне служыцеляў Эвангельскага слова, каб за працай не пакідалі свайго служэньня. Тым жа звычаем іх баранiць ды ахоўваць свабоду, каб служылi ў бясьпецы.
Ня шмат кажучы, той чалавек сёмы дзень сьвяткуе, хто i ў сабе, i ў iншых узмацняе веру, надзею і любоў.