Пытаньне
Якія ёсьць грахі супраць гэтага слова?
Адказ
Першы грэх – пагарджаць Эвангельскім служэньнем, значыць, або нiколi, або зрэдку слухаць Божае Слова.
Другі грэх – ня ўдзельнічаць у таямніцах Хрыстовых.
Трэці грэх – пакiдаць прапаведаньне Божага Слова або нядбала яму навучаць.
Чацьвёрты грэх – пастанаўляць бязбожныя парадкі, якiя зьнішчаюць правiльнае вучэньне.
Пяты грэх – у днi сьвятыя банкетаваць, судзіць няпiльныя суды, хадзіць на забавы, час марнаваць, рабіць штодзённыя справы, не разважаючы пра справы Божыя.
Шосты грэх – зводзіць кагосьці ад слуханьня настаўленьняў цi даваць камусьці падставы няправільна іх разумець.
Сёмы грэх – рабіць у гэты дзень усякія справы, што зводзяць ад слуханьня ды разважаньня Божага Слова, напрыклад, у сьвяты дзень гандляваць, аддаваць даўгі, зьбіраць копы, ехаць у дарогу, паляваць або зьвера лавіць ды падобнае.
Восьмы грэх – ствараць перашкоды, каб не было каму вучыць Божаму Слову, ці то абражаючы гонар служыцеляў, ці то забіраючы іхнія прыбыткі.
Дзевяты грэх – абцяжарваць падданых вялiкай працай, з-за якой яны ня мелі б часу прыходзіць да царквы.