Пытаньне

Што будзе тым, хто гэтае прыказаньне спаўняе?

Адказ

Як парушальнікі бываюць араныя і душою, і целам, гэтаксама і тыя, што пільнуюцца гэтага слова, прыймуць і вечныя дабраславенствы, і тут, на зямлі, зьведаюць міласьць Божую. Пра вечныя дабраславенствы Сам Госпад сказаў: «Тым болей шчасьлівыя тыя, што слухаюць Слова Божае ды захоўваюць яго» (Лк. 11: 28), пра зямныя ж дабраславенствы Ісая так піша: «Калі ў суботу, дзень Мой сьвяты, стрымаеш тваю нагу, каб не сваволіць, назавеш суботу днём сьвятым, слаўным у Госпада, і калі яго ўшануеш, пазьбягаючы тваіх падарожжаў і пакінуўшы ўсе твае справы, тады будзеш захапляцца Госпадам. Тады Я падыму цябе на вышыні зямныя і карміць буду цябе спадчынай Якуба, бацькі твайго. Вусны Госпада сказалі гэта» (Іс. 58).