Пытаньне
Як Бог карае непаслухмяных гэтаму чацьвёртаму слову?
Адказ
Як парушальнікі першых словаў бываюць караныя і целам, і душою, тым жа звычаем мусім разумець і пра парушальнікаў гэтага слова, бо і гэтае слова запісана на першай дошцы. Ды маем узор у Сьвятым Пісьме, як Бог гневаецца на тых, што ў дзень сьвяты пра свае патрэбы клапоцяцца, а Божыя пакідаюць.
Майсей бо піша, як Сам Бог загадаў пабіць чалавека каменьнем толькі за тое, што ў дзень суботні дровы зьбіраў (Лічбы 15). Нэемія таксама сьведчыць, як Бог за тое навёў зло на Ерузалім, што суботы не сьвяткаваліся (Нэем. 13). Тое ж самае ў Эзэкіля ды ў іншых прарокаў ты знойдзеш.