 |
2.11.2003. У Віцебску адзначылі 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі.
Віцебская царква хрысьціянаў веры эвангельскае "Добрая вестка" 2 лістапада адзначыла юбілей Рэфармацыі ў Беларусі сьвяточным набажэнствам. На набажэнстве прысутнічалі госьці зь іншых эвангельскіх цэркваў, а таксама прадстаўнікі аблвыканкама.
У сьвяточнай праграме гучала шмат сьпеваў на беларускай мове. Георгі Салаўёў, пастар зь Лепеля, выступіў з дакладам, у якім распавёў пра гісторыю Рэфармацыі на Віцебшчыне, у прыватнасьці пра Васіля Цяпінскага, гусітаў XV стагодзьдзя, а таксама пра значэньне эвангельскай царквы ў жыцьці грамадзтва.
|
 |