НАВІНЫ

2.11.2003. 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі адзначыла менская царква "Сям'я Божая".

2 лістапада 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі адзначыла менская царква "Сям'я Божая". На ўрачыстым набажэнстве сіламі служыцеляў царквы была падрыхтаваная разнастайная праграма, якая праводзілася цалкам па-беларуску. Яна пачалася зь гістарычнай віктарыны пра Рэфармацыю ў Беларусі, падрыхтаванай пастарам царквы Валерам Шэйбакам.

Далей пастар Якаў Радзевіч распавёў прысутным на сьвяце пра тое, як Рэфармацыя XVI ст. перамяніла Беларусь. Таксама выступіў хрысьціянскі гурт "Тэзаурус", ён выканаў свае песьні на беларускай мове. Танцавальны калектыў падрыхтаваў у падарунак нумар пад музыку "Старога Ольсы".