НАВІНЫ

7.06.2003. У Віцебску адбыўся канцэрт гурта "Стары Ольса", прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

7 чэрвеня ў актавай залі МІТСО г.Віцебска прайшоў дабрачынны творчы вечар, прысьвечаны ўгодкам Рэфармацыі ў Беларусі. Гурт "Стары Ольса" выканаў музычныя і танцавальныя творы 16 ст. Тое, што ўбачылі і пачулі прысутныя, пераузыўшло іх чаканьні. Многія нават не ўяўлялі, што такія нязвыклыя для сучаснага чалавека інструмэнты - дуда, лютня, ліра - могуць быць такімі блізкімі і зразумелымі. паміж кампазыцыямі кіраўнік гурта Зьміцер Сасноўскі расказваў пра Залаты Век Беларусі, час вялікіх людзей і падзеяў. Пасьля канцэрту жанчына з залі дзякавала выканаўцам ад імя ўсіх гледачоў за тое, што яны адкрываюць такі багаты пласт беларускай музыкі.