НАВІНЫ

9.03.2003. У Слуцку прайшоў сэмінар, прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

У Слуцку ў царкве эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў прайшоў сэмінар, прысьвечаны юбілею Рэфармацыі ў Беларусі. Некалькі тыдняў раней у горадзе зьявіліся каляровыя плякаты, якія запрашалі ўсіх ахвотных на гэтае мерапрыемства. Ня дзіўна, што ў нядзелю на сэмінар сабралося багата народу, настаўнікі, журналісты, і проста тыя, хто цікавіцца гісторыяй сваёй краіны. Многім было цікава даведацца, што гімназія № 1, вядомая як самая старая навучальная ўстанова ў Беларусі, была пратэстанцкай гімназіяй, якая дзейнічала да 1917 г., а першыя свае служэньні слуцкая баптысцкая супольнасьць праводзіла ў кальвінскім зборы, як бы пераймаючы эстафэту ад пратэстантаў папярэдніх вякоў.