НАВІНЫ

9.06.2003. "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшына" абвесьціла віктарыну, прысьвечаную юбілею Рэфармацыі ў Беларусі.

Пачынаючы з 9 чэрвеня ў вагонах менскага мэтрапалітэну разьмешчаны ўмовы віктарыны, абвешчай "Згуртаваньнем беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" з нагоды 450-годзьдзя Рэфармацыі ў нашай краіне. Падаем вашай увазе пытаньні гэтай віктарыны, пераможцы якой павінны атрымаць альбом з гісторыі Беларусі "Краіна Беларусь", або кампакт-дыск новага альбому гурта старажытнай музыкі "Стары Ольса":

"1. У 1517 годзе прафэсар Вітэнбэргскага ўнівэрсітэту Марцін Лютар прыбіў 95 тэзісаў да дзьвярэй сабора. У тым жа 1517 годзе доктар навук Францыск Скарына пачаў друкаваць у Празе Біблію.
Што аб'ядноўвала нямецкага прафэсара і беларускага першадрукара? Ці сустракаліся ў сваім жыцьці гэтыя дзеячы эўрапейскай культуры?

2. У эпоху Рэфармацыі колькасьць кніжных выданьняў вызначала культурны ўзровень краіны. Вялікае Княства Ліоўскае зьяўлялася галоўным цэнтрам кнігадрукаваньня ва Ўсходняй Эўропе. Значнай падзеяй стала выданьне ў Нясьвіжы "Катэхізіса хрысьціянскай веры".
Хто і калі выдаў "Катэхізіс"? Чым славутыя гэтыя асобы?

3. У нашай краіне ў XVI стагодзьдзі юрыдычная думка дасягнула небывалых вышынь і намнога апярэдзіла свой час. Тады ў ВКЛ быў выдадзены найлепшы ў Эўропе Звод законаў.
Як называўся гэты Звод законаў? У чым выявілася яго прагрэсіўнасьць?

Адказы на пытаньні віктарыны прымаюцца па адрасу:
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
220050, Менск, вул.Рэвалюцыйная 15

да 15 ліпеня 2003 г.