НАВІНЫ

9.11.2003. У Столінскім раёне адзначылі 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі.

9 лістапада ў царкве ХВЭ в. Альшаны Столінскага раёна адзначылі юбілей Рэфармацыі ў Беларусі. На сьвяце прысутнічала шмат людзей, а таксама госьці зь Менску - галоўны рэдактар часопіса "Благодать" Сяргей Карнюшка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іван Пашкевіч, намесьнік япіскапа Саюза ХВЭ Сяргей Цвор. Для ўсіх прысутных на сьвяце моцнае ўражаньне зрабіў даклад Івана Пашкевіча пра Рэфармацыю ў нашай краіне. У чатырохгадзіннай канцэртнай праграме гучалі песьні ў выкананьні хрысьціянскага гурта "Жывая вада" (в. Альшаны), а таксама сьпевы хору й чытаньні вершаў беларускіх паэтаў.

Увечары таго ж дня сьвяткаваньне юбілею Рэфармацыі ў Беларусі адбылося ў в. Вялікае Малешава.