НАВІНЫ

14.12.2003. Мсьціслаўскія хрысьціяне адзначылі 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі.

12, 13 і 14 сьнежня мсьціслаўскія хрысьціяне адзначалі сьвята 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі. Напярэдадні вернікі праінфармавалі горад пра гэтую важную падзею праз СМІ і распаўсюдзілі каля 5 тысячаў запрашэньняў.

На сьвята сабраліся больш за 200 чалавек - вернікі і госьці царквы. У канцэртнай праграме 12 і 13 сьнежня ўдзельнічаў хор з Бранску, а 14 сьнежня прыехалі гурты зь Менска і Магілёва. Перад шматлікай аўдыторыяй выступаў рэдактар часопіса "Крыніца жыцьця" Васіль Трубчык, які раскрыў перад сабранымі на сьвята асноўныя прынцыпы Рэфармацыі: толькі Пісьмо, толькі вера, толькі Хрыстос, толькі ласка Божая.