НАВІНЫ

14.12.2003. У Менскім раёне адбыліся набажэнствы, прысьвечаныя 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

14 сьнежня ў царкве ХВЭ пасёлка Самахвалавічы Менскага раёна адбылося ўрачыстае набажэнства, прысьвечанае 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі. Дзякуючы запрашальным квіткам з кароткім зьместам гісторыі Рэфармацыі ў Беларусі, пра сьвяткаваньне даведаліся многія жыхары пасёлка.

У другой палове дня сьвяткаваньне юбілею Рэфармацыі адбылося ў в. Аннопаль.