НАВІНЫ

14.12.2003. У Бялынічах прайшла вечарына, прысьвечаная 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

У бялыніцкім кінатэатры "Зорка" зь ініцыятывы мясцовай царквы эвангельскіх хрысьціян баптыстаў прайшла вечарына, прысьвечаная 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі. Прапаведнік з Магілёва, намесьнік абласнога прэсьвітара распавёў пра гісторыю і значэньне Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, пра знакавых асобаў гэтага рэлігійнага руху. Вечарына была аздоблена канцэртам духоўнай музыкі. Перад бялынічанамі выступілі дыпламант фэстывалю "Магутны Божа" магілёўскі зводны хор царквы ЭХБ "Глёрыя" і менскі вакальны гурт "Жалейка Давіда". У праграме гучалі духоўныя сьпевы на беларускай мове.