НАВІНЫ

15.08.2003. У газэце "Вечерний Брест" надрукаваны артыкул "Берасьце як сталіца беларускай Рэфармацыі".

Аўтар Барыс Паўлоўскі знаёміць чытачоў газэты з падзеямі Рэфармацыі ў Беларусі ў 16 ст., зьвяртаючы асаблівую ўвагу на тое, што адбывалася ў Берасьці. Адзначаны ў артыкуле і праца Берасьцейскай друкарні, і дзейнасьць першага супэр'інтэнданта беларускіх пратэстанцкіх цэркваў берасьцейскага пастара Сымона Зака, і даконы канцлера ВКЛ, а таксама берасьцейскага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага, адкрыўшага адну зь першых эвангельскіх цэркваў ў Беларусі менавіта ў Берасьці.

У канцы артыкулу аўтар зазначае: "На жаль, ні ў адным з музэяў Берасьця я ня змог знайсьці якіх-колечы матэрыялаў на гэтую тэму. Але ж гэта нават не старонка, а цэлы разьдзел у гісторыі гораду".