НАВІНЫ

20.09.2003. Выйшаў нумар часопісу "Крыніца жыцця", прысьвечаны Рэфармацыі ў Беларусі.

У нумары часопіса, які выдае Саюз эвангельскіх хрысьціянаў баптыстаў у Беларусі, разьмешчаныя артыкулы Л.Міховіча "Колькі каштуе збаўленьне" пра сутнасьць багаслоўскага адкрыцьця Марціна Лютара, В.Трубчыка "Прычыны Рэфармацыі", С.Акіньчыца "Рэфарматар Францыск Скарына". Таксама сакратар Саюза ЭХБ Віктар Круцько разважае аб тым, які сьлед пакінула Рэфармацыя ў гісторыі Беларусі, і аб тым, як беларускія баптысты сьвяткуюць гэты юбілей.

З матэрыяламі нумару мажліва азнаёміцца на сайце www.krinica.com.