НАВІНЫ

21.12.2003. У Бярозе адбылося сьвяткаваньне 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі.

21 сьнежня ў гарадзкім Доме культуры г. Бяроза адбылося сьвяткаваньне 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі. Арганізатарам сьвяткаваньня выступіла мясцовая царква ХВЭ. Напярэдадні сьвята, вернікі царквы раздалі больш за 1000 запрашальных буклетаў, па ўсім горадзе былі вывешаныя афішы. Абвестка пра канцэрт у гонар Рэфармацыі прагучала на радыё і на тэлевізіі, была надрукавана ў раённай газэце "Маяк".

"Для нас як для царквы, - кажа адзін з арганізатараў сьвята Аляксандар Шыманскі, - якая моліцца за нашу зямлю, вельмі важна, што канцэрт наведалі людзі, якім не абыякавы лёс Беларусі. Заля ДК была поўная, а гэта каля 500 месцаў. Мы падрыхтавалі для гасьцей разнастайныя творчыя нумары: выступ гурта "Добрая вестка", музыкаў, песьні на беларускай мове, сярод якіх была аўтарская песьня Наталі Шыманскай "О ты, Беларусь мая…" Станіслаў Акіньчыц распавёў пра Рэфармацыю ў XVI стагодзьдзі на беларускіх землях. Гасьцям вельмі спадабалася сьвята".