НАВІНЫ

22.02.2003. У Берасьці адбыўся экспэртна-аналітычны сэмінар "Хрысьціянства і сучасныя сацыяльныя выклікі", прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

Грамадзкае аб'яднаньне "Логас" правяло 22 лютага ў Берасьці экспэртна-аналітычны сэмінар "Хрысьціянства і сучасныя сацыяльныя выклікі". Асноўнай тэмай сэмінару, які праходзіў пад эгідай сьвяткаваньня юбілею Рэфармацыі ў Беларусі, быў пошук адказу на пытаньне: "Якім чынам хрысьціянскія традыцыі, сьветапогляд і практыка ўзьдзейнічалі і узьдзейнічаюць на соцыёпалітычныя і духоўныя працэсы ў Беларусі?"

У межах сэмінару былі прадстаўлены даклады С.Акіньчыца "Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі" аб уплыве сьветапогляду і духоўнага жыцьця беларусаў XVI ст. на працэсы, якія адбываліся ў краіне, А.Гарбацкага "Хрысьціянская этыка" аб уплыве этычных установак чалавека на ягоныя паводзіны, В.Голубева "Канфэсійная сытуацыя ў Беларусі і яе ўплыў на становішча грамадзтва і працэсы самаідэнтыфікацыі насельніцтва", А.Касьяненка "Духоўная трансфармацыя беларусаў: у пошуках веры" аб сучасным становішчы рэлігійнасьці насельніцтва Беларусі. Па выніках сэмінару плянуецца выдаць матэрыялы.