 |
22.09.2003. "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшына" абвесьціла чарговую віктарыну, прысьвечаную юбілею Рэфармацыі ў Беларусі.
Пачынаючы з 22 верасьня ў вагонах менскага мэтрапалітэну разьмешчаны ўмовы віктарыны, абвешчай "Згуртаваньнем беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" з нагоды 450-годзьдзя Рэфармацыі ў нашай краіне. Падаем вашай увазе пытаньні гэтай віктарыны, пераможцы якой павінны атрымаць альбом з гісторыі Беларусі "Краіна Беларусь", або кампакт-дыск новага альбому гурта старажытнай музыкі "Стары Ольса":

"1. 4 верасьня 1563 года ў Берасьці была надрукавана Радзівілаўская Бібілія, якая лічыцца шэдэўрам беларускага кнігадрукаваньня.
Якія яшчэ кнігі выйшлі ў Берасьцейскай друкарні?
2. У 1571 годзе беларускі магнат Ян Глябовіч атрымаў пасаду менскага кашталяна. Дзякуючы яго кіраваньню Менск стаў важным палітычным і эканамічным цэнтрам ВКЛ.
Чым яшчэ знакаміты Ян Глябовіч?
3. У 1617 годзе ў Слуцку была заснована Пратэстанцкая гімназія, якая дзейнічала на працягу 300 гадоў аж да пачатку ХХ ст.
Якіх знакамітых людзей Беларусі выхавала Слуцкая гімназія?
Адказы на пытаньні віктарыны прымаюцца па адрасу:
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
220050, Менск, вул.Рэвалюцыйная 15
да 15 кастрычніка 2003 г.
|
 |