НАВІНЫ |
23.01.2003. "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшына" абвесьціла конкурс навуковых працаў "Рэфармацыя й Рэнэсанс у Беларусі. ХVІ стагодзьдзе".
Вітаюцца таксама тэмы, якія раскрываюць іншыя аспэкты беларускай культуры ХVІ ст., і міжгаліновыя навуковыя даследаваньні (гістарычная сацыялёгія, археалёгія, музыказнаўства ды інш.). Ацэньваць працы будзе Экспэртная камісія на чале з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Анатолем Грыцкевічам. Лепшыя даследваньні будуць надрукаваныя ў зборніку пад аднайменнай назвай. Таксама аўтары найлепшых працаў будуць запрошаныя да ўдзелу ў якасьці выступоўцаў у Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі "Рэфармацыя й грамадзтва", якая адбудзецца ў кастрычніку 2003 г. Матэрыялы канфэрэнцыі будуць выдадзеныя. Матэрыялы на конкурс, аб'ёмам ня больш за 10 старонак (шрыфт Times New Roman, памер 12), неабходна даслаць не пазьней за 20 чэрвеня г.г. у друкаваным выглядзе па пошце (220050, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15, МГА "ЗБС "Бацькаўшчына") ці на e-mail (zbsb@lingvo.minsk.by). Да матэрыялаў неабходна прыкласьці кароткія біяграфічныя зьвесткі (імя, прозьвішча, год нараджэньня, месца працы/вучобы, пасада, кантактная інфармацыя) і інфармацыю аб навуковай дзейнасьці (тэматыка даследаваньняў, спіс навуковых публікацыяў). Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Па даведкі зьвяртайцеся на e-mail zbsb@lingvo.minsk.by МГА ЗБС "Бацькаўшчына" |