НАВІНЫ

25.03.2003. У Менску ў Моладзевым тэатры эстрады адбыўся канцэрт, прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

25 сакавіка ў Моладзевым тэатры эстрады адбыўся канцэрт хрысьціянскага моладзевага хору "Сардзіс", прысьвечаны юбілею Рэфармацыі ў Беларусі.

Пры гуках музыкі XVI стагодзьдзя на сцэну выйшлі людзі ў касьцюмах эпохі Рэфармацыі. Гэта суправаджалася расповедам аб дасягненьнях нашае краіны ў XVI ст. і аб тым, чаму ў гэтым годзе сьвяткуецца юбілей Рэфармацыі. Пасьля перад гледачамі зьявіліся Марцін Лютар і Франьцішак Скарына, якія размаўлялі аб Рэфармацыі і яе распаўсюджваньні ў Беларусі. Але Рэфармацыя - гэта ня толькі мінуўшчына нашае краіны, і пацьвярджаючы гэта, хор прадставіў сучасныя хрысьціянскія сьпевы.

Пад час перапынку ў файе тэатру праходзіла выстава мастака Алеся Філіповіча.