НАВІНЫ

26.10.2003. У Берасьці адзначылі 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі.

26 кастрычніка Берасьцейская царква хрысьціянаў веры эвангельскае правяла ўрачыстае набажэнства ў гонар 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі. Канцэртная праграма пачалася з выкананьня сьпеваў на беларускай мове "Магутны Божа", "Зямля бацькоў" і г.д. Пасьля асьпірантка Берасьцейскага унівэсітэту Натальля Дзядзічкіна распавяла пра разьвіцьцё Рэфармацыі на Берасьцейшчыне.

Пастар царквы Васіль Крэйдзіч сказаў пропаведзь аб духоўным значэньні Рэфармацыі: "Сёньня беларускі народ як і ў XVI ст., патрабуе аднаўленьня першапачатковага, Божага вобразу. І мы молімся, каб ХХІ стагодзьдзе стала для нашае краіны стагодзьдзем Рэфармацыі, стагодзьдзем вялікага ўздыму, яшчэ большага, чым у стагодзьдзі XVI". Васіль Крэйдзіч скончыў набажэнства малітвай за адраджэньне Беларусі, аднаўленьне ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця краіны.