НАВІНЫ

26.10.2003. У Горадні прайшло набажэнства ў гонар 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі.

26 кастрычніка гарадзенская царква "Благадаць" адзначыла 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі. Перад сьвяточным набажэнствам веручыя распаўсюджвалі ў горадзе буклеты, у якіх тлумачылася прычына гэтага сьвяткаваньня.

Госьці зь Менску, адмыслова запрошаныя на гэтае сьвята, прачыталі ўрыўкі з гістарычных дакумэнтаў, якія сьведчаць аб глыбокай веры пачынальнікаў беларускай Рэфармацыі. У пацьверджаньне гэтаму прагучала пропаведзь "Залаты Век Беларусі", якая паказвала, што нясуць ідэі Рэфармацыі сёньняшняму грамадзтву. Заключнае слова было дадзена госьцю з гарвыканкама, які павіншаваў царкву зь юбілеем і пажадаў Эвангельскай Царкве заняць годную пазыцыю ў беларускім грамадзтве.