НАВІНЫ

26.10.2003. У будынку менскай царквы эвангельскіх хрысьціянаў баптыстаў "Бэтлеем" юбілей Рэфармацыі ў Беларусі адзначылі чатыры цэрквы.

26 кастрычніка ў будынку менскай царквы ЭХБ "Бэтлеем" юбілей Рэфармацыі ў Беларусі адзначылі чатыры цэрквы, кожная зь іх правяла сваё служэньне ў прызначаны час. Сама ж царква, якая ласкава дала ў карыстаньне шматлікім гасьцям месца для сходу й сьвяткаваньня, правяла як звычайна два набажэнствы - раніцай і ўвечары гэтага дня.

Да сьвяточнага служэньня, якое прайшло ўвечары, былі надрукаваныя тры тысячы запрашэньняў-буклетаў пра сьвята Рэфармацыі. Непасрэдна на набажэнстве заля была поўная .

Пастар Якаў Цімафееў павіншаваў усіх прысутных зь юбілеем Рэфармацыі. Пасьля пачалося тэатралізаваная пастаноўка пра сутнасьць Рэфармацыі, выступаў царкоўны й маладзёвы хары. Даклад Станіслава Акіньчыца "Залаты Век Беларусі" і казань пастара Віктара Круцько пра ласку Божую пазнаёмілі слухачоў з тым, якія прынцыпы складалі падмурак эвангельскай царквы ва ўсе часы і як эвангельская вера зьмяняе жыцьцё як асобных людзей, так і цэлых краінаў.

Закончыўся канцэрт малітвай за Беларусь і за беларускі народ.