НАВІНЫ

26.10.2003. Лепельская царква хрысьціянаў веры эвангельскае сьвяткавала 450-годзьдзе Рэфармацыі.

Юбілей Рэфармацыі супаў зь дзясяцігодзьдзем заснаваньня царквы, таму гэта было падвойнае сьвята. Адміністрацыя царквы разаслала напярэдадні ўсім прадстаўнікам органам мясцовай улады інфармацыйны ліст пра гісторыю Рэфармацыі на Лепельшчыне з запрашэньнем далучыцца да сьвяткаваньня і наведаць урачыстае набажэнства ў нядзелю.

Пасьля таго як адбылася рассылка лістоў, на адрас царквы прыйшло шмат водгукаў разнастайнага характару: хтосьці тэлефанаваў і спрачаўся, але найбольш прыходзілі віншаваньні.

"Мы як царква моцна цешымся, што гэтае сьвята выклікала такі рэзананс на Лепельшчыне, - распавядае пастар царквы Георгі Салаўёў. - Прынамсі прадстаўнікі ўлады і інтэлігенцыя нашага краю шмат даведаліся пра Залаты Век Беларусі і пра Рэфармацыю".