 |
26.10.2003. Янаўскія пратэстанты супольна адсьвяткавалі 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі.
На сьвяточным набажэнстве ў царкве "Ласка Божая" прысутнічала больш за 500 чалавек. Пастар царквы Анатоль Сай выступіў перад шматлікай аўдыторыяй з дакладам пра тое, як духовая Рэфармацыя ў XVI ст. спрыяла ўздыму ў грамадзкім жыцьці краіны на ўсіх узроўнях.
Супольнае сьвяткаваньне юбілею Рэфармацыі спрычынілася да таго, што эвангельскія хрысьціяне Янава вырашылі раз на месяц праводзіць супольную малітву за Беларусь.
|
 |