НАВІНЫ

26.10.2003. У Магілёве хрысьціяне веры эвангельскай адзначылі 450-годзьдзе Рэфармацыі ў Беларусі.

У царкве "Ласка Божая" прайшло адмысловае набажэнства, прысьвечанае гэтай падзеі. Пастар царквы Сяргей Несьцераў прамовіў казань пра адраджэньне нашай краіны ў XVI ст., а таксама выказаў надзею, што ў ХХІ стагодзьдзі Беларусь чакае новы ўздым.