НАВІНЫ

28.12.2002. Выйшаў трэці альбом гурта старажытнай музыкі "Стары Ольса" пад назвай "Verbum" прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі.

Напрыканцы сьнежня выйшаў трэці альбом гурта старажытнай музыкі "Стары Ольса" пад назвай "Verbum", прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі. У дыску запісаны ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасьці: "Слова пра паход Ігаравы" (на стараславянскай мове пад гусьлі), "Песьня пра зубра" (на лаціне пад лютню), "Статут Вялікага Княства Літоўскага" (на старабеларускай мове пад дуды), а таксама "Пан Тадэвуш" (на польскай мове пад колавую ліру). Акрамя гэтага беларуская музыка ХVІ ст.: творы Войцэха Длугарая і "Ягелонскі рукапіс". Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэньні старых інструментаў - лютня й дуда, варган і мандаліна, дуда й гусьлі, гусьлі й лютня і шмат іншага. Рэлізацыя гэтага культурнага праекту стала магчымым пры падтрымцы МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" і вядомай мэцэнаткі Ірэны Каляды-Смірноў з ЗША.

Прэс-служба Аргкамітэту