 |
30.11.2003. У Пінску прайшло сьвяткаваньне 450-х угодкаў Рэфармацыі ў Беларусі.
30 лістапада ў Пінску на ўрачыстых набажэнствах у царкве ХВЭ "Ўзьнясеньне" прысутнічалі больш як паўтары тысячы пінчукоў. Рэкляма сьвяткаваньня трансьлявалася празь мясцовую тэлевізію, афішы ў грамадзкім транспарце, а таксама вялікую колькасьць запрашальных квіткоў, якія раздаваліся ў горадзе.
Сярод прысутных на набажэнстве было шмат гасьцей зь іншых эвангельскіх цэркваў, зь іншых гарадоў, прадстаўнікі гарадзкіх уладаў і мясцовае прэсы. На сьвяточным набажэнстве выступілі асьпірантка Берасьцейскага ўнівэрсітэта Наталя Дзядзічкіна з дакладам пра рэфармацыйны рух на Берасьцейшыне і пастар зь Берасьця Сяргей Ярмалюк. Увечары пра Рэфармацыю і Залаты Век прапаведаваў пастар зь Менску Якаў Радзевіч.
|
 |