НАВІНЫ

30.11.2003. У Лунінецкім раёне адбыўся ўрачысты канцэрт у гонар юбілею Рэфармацыі.

30 лістапада ў Доме Культуры в. Вялута Лунінецкага раёна эвангельскія хрысьціяне з мясцовай царквы ХВЭ арганізавалі ўрачысты канцэрт у гонар юбілею Рэфармацыі. Перапоўненая гледачамі заля зьмяшчала ў той вечар больш за 300 чалавек.

Адкрыў сьвяткаваньне пастар царквы Мітрафан Палякоў. Пасьля менскі госьць Станіслаў Акіньчыц распавёў пра гісторыю Рэфармацыі. Працягнула юбілейную праграму музычная частка - выступ гурта старажытнай музыкі "Стары Ольса" ды беларускамоўныя сьпевы мясцовага гурта "Крыніца жыцьця".