|
30.11.2003. У Гомелі адзначылі юбілей рэфармацыйнага руху ў Беларусі.
30 лістапада Першая гомельская царква эвангельскіх хрысьціянаў баптыстаў сьвяткавала юбілей Рэфармацыі ў Беларусі. Многія гомельцы адгукнуліся на прапанову ўзгадаць пра падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне ў XVI ст.
На сьвяточнае набажэнства сабраліся больш за 250 чалавек.
Прапаведнік зь менскай царквы "Дабравесьце" Ўладзімер Голікаў пазнаёміў сабраных з гісторыяй Рэфармацыі ў Эўропе і ў Беларусі, пастар царквы Леанід Калесьнічэнка зьвярнуў увагу на важнасьць духовага рэфармаваньня жыцьця кожнага чалавека. У канцэртную праграму былі ўключаныя выступы хора і мужчынскага вакальнага гурта "Глас".
|
|