Главная
  История
  Идеи
  Люди
  Документы
  Даты
  1553-2003
  Фотoгалерея
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ДАТЫ

Каляндар падзеяў,
зьвязаных з Рэфармацыяй у Беларусі

СТУДЗЕНЬ

6.01.1610 - памёр Андрэй Волян

13.01.1593 - памёр Сымон Будны

15.01.1582 - Ям-Запольскі мір (заканчэньне Лівонскае вайны)

16.01.1576 - надрукаваны Мсьціслаўцам "Псалтыр" у Вільні

20.01.1568 - сынод "літоўскіх братоў" у Іўі

23.01.1583 - выданьне трактату С.Буднага "Аб сьвецкай уладзе"

26.01.1564 - Ульская бітва

28.01.1573 - падпісана Варшаўская канфэдэрацыя (акт аб талерантнасьці)

28.01.1588 - падпісаны ІІІ Статут ВКЛ


ЛЮТЫ

4.02.1515 - нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны

7.02.1546 - нарадзіўся Фёдар Еўлашоўскі

9.02.1547 - нарадзіўся Крыштаф Радзівіл Пярун

12.02.1596 - выдадзена "Граматыка славенска" Л.Зізанія

15.02.1563 - захоп Полацка войскамі Івана Жахлівага

18.02.1546 - памёр Марцін Лютар

24.02.1574 - каранацыя Генрыка Валуа ("генрыкаўскія артыкулы")

21.02.1529 - пратэст лютаранскіх князёў на рэйхстагу ў Шпееры

27.02.1667 - нарадзілася Людвіка Караліна Радзівіл

27.02.1567 - Дзісна атрымала магдэбурскае права

САКАВІК

1.03.1581 - стварэньне Трыбуналу ВКЛ

1.03.1564 - выданьне ў Маскве "Апостала" Федаровічам і Мсьціслаўцам

2.03.1570 - у Вільні падпісана згода паміж кальвіністамі і лютаранамі ВКЛ

2.03.1562 - нарадзіўся Крыштаф Монвід Дарагастайскі

3.03.1604 - памёр Фауст Соцын

11.03.1566 - падпісаны ІІ Статут ВКЛ

13.93.1617 - нарадзіўся Ян Цадроўскі

15.03.1585 - нарадзіўся Крыштаф ІІ Радзівіл

17.03.1569 - выданьне ў Заблудаве "Евангельля вучыцельнага"

17.03.1597 - Віцебск атрымаў магдэбурскае права

23.03.1695 -- памерла Людвіка Караліна Радзівіл

23.03.1608 - памёр Канстанцін Астроскі

27.03.1569 - прывілей Цыпрыяну Базыліку на кнігадрукаваньне

30.03.1570 - выданьне ў Вільні "Эвангельля" Мсьціслаўцам

сакавік 1525 - выданьне Скарынам у Вільні "Апостала"

сакавік 1536 - першае выданьне "Настаўленьня ў хрысьціянскай веры" Ж.Кальвіна

КРАСАВІК

1.04.1557 - прынятая "Устава на валокі"

4.04.1557 - нарадзіўся Леў Сапега

4.04.1559 - памёр Станіслаў Кашуцкі

19.04.1602 - памёр Ян Абрамовіч

23.04.1586 - Нясьвіж атрымаў Магдэбурскае права

27.04.1584 - памёр Мікалай Радзівіл Руды

30.04.1564 - Андрэй Курбскі перабег у ВКЛ

красавік 1413 - пропаведзь Гераніма Праскага ў Віцебску

ТРАВЕНЬ

1.05.1576 - каранацыя Стэфана Баторыя

3.05.1620 - нарадзіўся Багуслаў Радзівіл

5.05.1581 - выдадзена "Храналёгія" А.Рымшы

11.05.1573 - выбары каралём Генрыха Валуа

15.05.1599 - Віленскае пагадненьне паміж кальвіністамі і праваслаўнымі

20.05.1617 - адкрыцьцё Слуцкай гімназіі

27.05.1564 - памёр Жан Кальвін

28.05.1565 - памёр Мікалай Радзівіл Чорны

ЧЭРВЕНЬ

6.06.1563 - Віленскі прывілей аб роўнасьці шляхты розных веравызнаньняў

9.06.1591 - спаленьне Віленскага кальвінскага збору

12.06.1562 - выдадзены "Катэхізіс" Буднага

14.06.1562 - заснаваньне кальвінскага збору ў Віцебску

23.06.1572 - памёр Жыгімонт Аўгуст

24.06.1530 - абвяшчэньне Аўгсбурскага вызнаньня

24.06.1572 - ноч сьв. Баўтрамея ў Парыжы

30.06.1572 - выданьне Бібліі ў перакладзе Буднага

ЛІПЕНЬ

1.07.1569 - Люблінская унія

1.07.1564 - Бельскі прывілей (аддзяленьне судоў ад дзярж. адміністрацыі)

2.07.1580 - адкрыцьцё езуіцкага калегіюма ў Полацку

7.07.1633 - памёр Леў Сапега

10.07.1509 - нарадзіўся Жан Кальвін

11.07.1553 - заснаваньне калівінскага збору ў Берасьці

12.07.1586 - памёр Міхал Гарабурда

17.07.1538 - дэкрэт Жыгімонта Старога супраць лютаранаў

26.07.1592 - памёр Ян Кішка

ЖНІВЕНЬ

1.08.1520 - нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст

3.08.1615 - памёр Крыштаф Монвід Дарагастайскі

3.08.1551 - заснаваньне Мікалаем Радзівілам Чорным Нясьвіскага архіву

6.08.1517 - Франьцішак Скарына пачаў друкаваць Біблію ў Празе

12.08.1581 - выданьне ў Астрогу Бібліі на царкоўнаславянскай мове

15.08.1576 - выданьне "Аб асноўных артыкулах хрысьц. веры" Буднага

23.08.1647 - памёр Пётр Кахлеўскі

27.08.1652 - Слуцак атрымаў магдэбурскае права

30.08.1579 - вызвалены Полацак

31.08.1559 - Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат ВКЛ

ВЕРАСЕНЬ

4.09.1563 - выдадзена Берасьцейская Біблія

13.09.1562 - канфэдэрацыя шляхты пад Віцебскам (просьба пра унію)

19.09.1640 - памёр Крыштаф ІІ Радзівіл

17.09.1590 - Ліда атрымала магдэбурскае права

24.09. 1641 - нарадзіўся Станіслаў Незабітоўскі

27.09.1533 - нарадзіўся Стэфан Баторы

29.09.1529 - падпісаны І Статут ВКЛ

КАСТРЫЧНІК

6.10.1544 - перадача ўлады ў ВКЛ Жыгімонту Аўгусту

6.10.1596 - Берасьцейская унія

11.10.1531 - загінуў Ульрых Цвінглі

11.10.1562 - выдадзена "Аб апраўданьні грэшнага чалавека перад Богам"

16.10.1564 - выданьне Будным "Размовы Юстына філёзафа"

30.10.1579 - утварэньне Віленскага ўнівэрсітэту

31.10.1517 - Дзень Рэфармацыі, пачатак Рэфармацыі ў Эўропе

ЛІСТАПАД

10.11.1483 - нарадзіўся Марцін Лютар

12.11.1572 - памёр Рыгор Хадкевіч

14.11.1625 - памёр Салямон Рысінскі

20.11.1603 - памёр Крыштаф Радзівіл Пярун

29.11.1587 - памёр Філон Кміта-Чарнабыльскі

СЬНЕЖАНЬ

5.12.1539 - нарадзіўся Фауст Соцын

9.12.1550 - каранацыя Барбары Радзівіл

10.12.1589 - Кобрын атрымаў магдэбурскае права

12.12.1586 - памёр Стэфан Баторы

14.12.1557 - першы кальвінскі сынод у Вільні

15.12.1575 - выбары каралём Стэфана Баторыя

15.12.1586 - першае анатаміяваньне ва Ўсходняй Эўропе

25.12.1565 - сынод "літоўскіх братоў" у Вэнгрове

31.12.1669 - памёр Багуслаў Радзівіл





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станислав Акиньчиц. Золотой Век Беларуси
Катехизис. Несвиж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Научная конференция 'Реформация и Золотой Век Беларуси', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Главная - История - Идеи - Люди - Документы - Даты - 1553-2003 - Фотoгалерея


Общие вопросы: