История
церквей Евангельских Христиан Баптистов в Беларуси
Павел Асененко
Чтобы говорить о евангельско-баптистском движении в Беларуси, необходимо кратко рассмотреть историю возникновения этого движения в мире и назвать основные характерные черты вероучения и практической жизни и деятельности баптистских церквей...<далей>
“Уцёкі мазгоў” ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII стагодзьдзя
Андрэй Катлярчук
У час, калі ва Ўсходняй Еўропе пачаўся працэс фармаваньня сучасных этнічных культураў, Летува й Беларусь амаль страцілі нацыянальна сьвядомаю шляхту й месьцічаў – патэнцыйную эліту гэтага працэсу, таму што яна пачала атаясамляць сябе з Польшай. Адной з гістарычных прычынаў гэтага працэсу былі “уцёкі мазгоў” з краіны ў другой палове XVII стагодзьдзя. “Уцёкі мазгоў” зь ВКЛ мелі шэраг прычынаў. Сярод іх быў і посьпех Контррэфармацыі і супрацоўніцтва (“здрада”) пратэстанцкай шляхты са Швэцыяй. Мой артыкул – першая спроба прааналізаваць гэтую зьяву....<далей>
Уплыў Рэфармацыі на развіццё гандлю ў Беларусі
Аляксандр Кандратовіч
Распаўсюджанне ідэй Рэфармацыі ў Беларусі выклікала кардынальныя змены, якія ахапілі ўсе без вынятку сферы чалавечай жыццядзейнасці. Незвычайны інтэлектуальны прарыў, высокі для таго часу ўзровень палітычнай культуры, развіццё кнігадрукавання - усё гэта мела свае карані ў Рэфармацыі. Прычым не ў вузкім сэнсе гэтага слова, а ў «вяртанні да Божага погляду на Царкву, на грамадства, на чалавека»1 . Уплыў Рэфармацыі, як непасрэдны, так і апасродкаваны, адчула на сабе і эканоміка краіны, у тым ліку і гандлёвая дзейнасць...<далей>
З гісторыі Менскага кальвінскага збору
Людміла Іванова
Імклівае распаўсюджанне Рэфармацыі на землях Вялікага Княства Літоўскага з сярэдзіны ХVІ ст. прывяло да стварэння ў гарадах, мястэчках і маёнтках рэфармацкіх збораў (тэрмінам «збор» мы вызначаем і рэфармацыйны храм, і суполку пратэстантаў). Асноўная частка збораў існавала пад патранатам магнатэрыі й шляхты, якая далучылася да Рэфармацыі. У дзейнасці гарадскіх рэфармацкіх суполак (Вільня, Берасце, Менск, Віцебск, Полацк) пэўную ролю адыгрывала мяшчанства. Пры зборах будаваліся храмы, школы, шпіталі (прытулкі для бедных старых), друкарні...<далей>
Праваслаўная Рэфармацыя
Ігар Марзалюк
Рэфармацыя... Звычайна пад гэтым тэрмінам разумеецца рух, што ўзнік у нетрах каталіцкае царквы, а перад вачыма паўстаюць постаці Лютэра і Кальвіна. Але акрамя гэтага, так бы мовіць, «класічнага» варыянту царкоўнае рэформы на беларускіх землях, сярод праваслаўнага гарадскога насельніцтва сустракаемся з надзвычай цікавай, непаўторнай з’явай уласна нашай гісторыі - праваслаўнай Рэфармацыяй....<далей>
Горад, дзе захавалася традыцыя
Станіслаў Акіньчыц
450 гадоў таму ў Вялікім Княстве Літоўскім пачаў шырока распаўсюджвацца пратэстантызм. Магутная хваля рэлігійных пераўтварэньняў прайшла ад Берасьця да Віцебска, ад Вільні да Магілёва. Вялікае Княства, без перабольшаньня, стала краінай Рэфармацыі. Але на пачатку ХVІІ ст. уплыў рэфармацкіх ідэяў на грамадзтва пачаў хутка слабнуць. У гэтай сытуацыі сапраўдным прыбежышчам Рэфармацыі стала Случчына. Слуцкія пратэстанты ня толькі захавалі сваю веру на працягу 4 стагодзьдзяў, ня толькі спрычыніліся да росквіту Случчыны ў ХVІІ стагодзьдзі, але й стаялі ля вытокаў адраджэньня пратэстантызму ў Беларусі ў ХХ ст....<далей>
Нябеснае полымя. Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў (1931)
Гай Пікарда
Пяць год таму, 14 жніўня 1970 г., у Леамінстэры, Хэрфардшыр, памёр адстаўны службовец Брытанскага й Замежнага Біблійнага Таварыства Уільфрыд Джэймс Уайзман. На працягу 11 год ён служыў сакратаром Таварыства y Паўночна-Ўсходняй Эўропе: перш у Рызе, потым у Хельсінкі, а затым 21 год сакратаром у Расеі. Дзякуючы клопатам удавы Уайзмана, яго старанна захаваныя архівы зусім нядаўна былі перададзеныя бібліятэцы Таварыства ў Лёндане. З дапамогаю згаданых дакумэнтаў ды іншых запісаў Таварыства, што захоўваюцца ў сядзібе, і сталася магчымым зьяўленьне гэтага дасьледаваньня...<далей>
Беларускае Адраджэньне ў XVI сталецьці
Уладзімер Пічэта
Адраджэньне сярэдзіны XVI сталецьця ёсьць культурнае зьявішча першараднае вартасьці ў духоўным жыцьці беларускага народу. Інтэлектуальны рух, які распачаўся пад бясспрэчным уплывам заходня-эўрапейскае культуры, быў крыніцай разьвіцьця індывідуалістычных настрояў у беларускім грамадзянстве і дапамагаў узьнікненьню дэмократычнае буржузнае інтэлігенцыі. Беларусь у XVI сталецьці была зьвязаная з Заходняю Эўропай экономічна. Беларускія зямляўласьнікі зрабіліся буйнымі дастаўнікамі сыравіны на заходня-эўрапейскі рынак і накіроўвалі свае тавары па ўсіх рачных і сухаземных шляхох...<далей>
Пратэстанцкая царква ў Беларусі напрыканцы XVIII - пачатку XX стст.
Валянціна Грыгор'ева, Алена Філатава
У другой палове XVIII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім пражывала каля 1% (ад агульнай колькасьці насельніцтва) пратэстантаў, як лютаранаў, так і кальвіністаў (або рэфарматараў). З прычыны нешматлікасьці ў 1768 г. на рэфармацкім сынодзе ў Вільні была разгледжана ідэя іх вуніі. Але яна не знайшла падтрымкі. Гэта было зьвязана як з канфэсійнымі адрозьненьнямі, так і з станавымі і нацыянальнымі. Лютаранства вызнавала латыскае й нямецкае насельніцтва, якое было ў асноўным сялянскім і мяшчанскім, кальвінства - беларусы й палякі і, як правіла, шляхоцкага паходжаньня...<далей>
Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси
В. Плисс
Одною из отдалённейших причин, подготовивших почву для Реформации в Литве, как и в Польше, был гуситизм. В Литве он был посеян целым столетием раньше, чем в Польше, и в сильнейшей степени. В 1413г. Литву посетил известный в то время повсюду друг Гуса - распространитель его учения Иероним Пражский. Хотя частнейшие подробности его пребывания и деятельности в Литве и при дворе Витовта нам неизвестны, тем не менее
...<дальше>
"Реформация и Золотой Век Беларуси"
Материалы научно-практической конференции
1 июня 2002 г. МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" провело научно-практическую конференцию "Реформация и Золотой Век Беларуси", участниками которой стали известные историки, философы, общественные деятели, а также служители евангельских церквей всех деноминаций. Конференция ставила своей целью исследование влияния Реформации на развитие беларуского общества в ХVІ в., изучение причин Золотого Века Беларуси.
<дальше>
Беларуская Реформация
Станислав Акинчиц
В книге Притч есть такие слова: "Когда умножаются праведники, народ благоденствует". Это не просто слова, это духовный закон. Все сферы жизни как конкретного человека, так и общества в целом зависят от его духовного состояния. И история Беларуси является наглядным примером действия этого закона. Когда в нашей стране умножились праведники, в Беларуси была хорошая жизнь, было благоденствие. Это XVI век, столетие Реформации, время, вошедшее в историю как Золотой Век Беларуси.
...<дальше>
Преемственность поколений
Станислав Акинчиц
В последнее время в нашей стране стали много говорить о традиционных для беларуского народа конфессиях. Среди тех конфессий, религий, которые считаются традиционными, называют православие, католицизм, иудаизм, ислам. Однако, когда речь заходит о евангельских церквях, их называют "сектами", "новыми вероисповеданиями", тем самым подчеркивая, что это какое-то наносное, нехарактерное для беларуского народа и беларуской истории явление. В принципе, сами по себе рассуждения о том, что чем какое-то явление древнее, тем оно правильнее, представляют собой тему для дискуссии. Между тем следует отметить, что в отношении евангельской церкви такие утверждения попросту некорректны и исторически неправильны. Евангельская церковь в Беларуси имеет долгую и богатую историю. И началась эта история не 10, не 20, и даже не 100 лет назад...<дальше>
Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі
Анатоль Грыцкевіч
XVI стагодзьдзе сталася пераломным ў грамадзка-палітычным, сацыяльным і ідэйным жыцьці народаў Эўропы. Большасьць эўрапейскіх краінаў ад пачатку XVI ст. была ахоплена шырокім рухам антыкаталіцкага накірунку. Гэты рух даў пачатак пратэстантызму -- адной з моцных і ўплывовых галінаў хрысьціянства. Пратэстантызм, які супрацьпаставіў сябе каталіцызму, абапіраўся на тры новыя галоўныя прынцыпы: абсалютны аўтарытэт Бібліі як крыніцы веравучэньня (адмаўляючы сьвятое паданьне і пастановы царкоўных сабораў і рымскага папы), сьвятарства ўсіх вернікаў (кожны вернік мае права на сувязь з Богам без пасярэдніцтва царквы й духавенства), выратаваньне асабістай верай...
<далей>
Дзейнасьць Віленскага сыноду рэфармацкіх грамадаў у Вялікім Княстве Літоўскім
Анатоль Грыцкевіч
У сярэдзіне XVI ст. у Эўропе пачало хутка распаўсюджвацца кальвінства, радыкальная пратэстанцкае веравучэньне, цэнтрам якого была Жэнева, а заснавальнікам францускі казнадзей Жан Кавэн (у лацінскай транскрыпцыі Кальвінус), які перасяліўся ў Жэневу. У розных краінах Эўропы - Ангельшчыне, Шатляндыі, Нідэрляндах, некаторых абласьцях Нямеччыны (Пфальц, Гэсэн, Брандэбург ды інш.), Францыі, Вугоршчыне - пачалі ўзьнікаць кальвінскія грамады. Таксама хутка кальвінства пашырылася ў Польшчы і Беларуска-Літоўскай дзяржаве...<далей>
Каб край быў вольным…
Сямён Падокшын
18 красавіка 1563 году Сымон Будны накіраваў з Клецка ў Цюрых ліст да швайцарскага тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера, у якім прыведзены ўнікальныя зьвесткі аб пачатку рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім. Будны піша, што пасьля таго як "сьвятло слова Божага зазьзяла ў Нямеччыне, Швайцарыі, Ангельшчыне ды Францыі", у хуткім часе яно дасягнула і да "нашых краёў" і "азарыла канцлера нашага Мікалая Радзівіла, князя на Алыцы й Нясьвіжы". Ён ня толькі "разам са сваім дваром прыняў вучэньне Хрыста, але і вырашыў, што ўсе людзі, якія знаходзяцца пад яго ўладай, павінны быць асьвечаны гэтым вучэньнем". Рэалізаваць гэтую задачу, піша Будны, Радзівіл узяўся без прамаруджаньня.
<далей>
З гісторыі рэфармацыйнага кнігадрукаваньня ў Беларусі
(другая палова XVI - першая палова XVII стст.)
Людзьміла Іванова
Уздым рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) у 50-60-я гады XVI ст. адбіўся на станаўленьні новых формаў духоўвай культуры, зацьвярджэньні новага сьветапогляду, разьвіцьці сэкулярызацыйных тэндэнцыяў. Як слушна адзначыў польскі дасьледчык Я. Тазбір, рэфармацыйны рух зрабіў большы ўплыў на разьвіцьцё грамадзка-палітычнай думкі, чым на тэалёгію, меў большае дачыненьне да культурных зьменаў, чым да росквіту рэлігійнага жыцьця. Распаўсюджаньне рэфармацыйнай ідэалёгіі садзейнічала развіцьцю кнігадрукаваньня. Рэфармацыйнае кнігадрукаваньне на Беларусі ўзнікла практычна адначасова з фармаваньнем рэфармацыйнай царквы. Першыя рэфармацыйныя друкарні ў Беларусі былі створаныя пры падтрымцы пэўнай часткі беларускай і літоўскай магнатэрыі, некаторых слаёў шляхты, якія далучыліся да Рэфармацыі.
<далей>
Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI - XVII стст.) у працах беларускіх і расейскіх мэдыявістаў
Людзьміла Іванова
Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. вызначалася росквітам гуманістычных ідэяў, распаўсюджваньнем новых культурных, царкоўна-рэлігійных павеваў, у тым ліку рэфармацыйнага руху. Рэфармацыя ў ВКЛ разьвівалася ў рэчышчы эўрапейскага пратэстантызму і ўспрыняла яго вонкавыя формы: лютаранства, кальвінства, антытрынітарызм, сацыніянства. ...<далей>
Кальвiнiсты ў культуры Вялiкага Княства Лiтоўскага
Адметныя элемэнты й чужыя ўплывы
Марцэлi Косман
У выдадзеным у 1967 годзе сынтэтычным творы Е. Ахманьскага "Гiсторыя Лiтвы" чытаем: "Запачаткаваная Марцiнам Лютэрам у 1517 г. царкоўная рэфармацыя не магла абмiнуць Лiтвы. Сутнасьць рэфармацыi палягала ня столькi ў крытыцы рэлiгiйных догматаў каталiцкага касьцёлу, колькi ў спробе падрыву ягонай усемагутнасьцi ў грамадзтве, вызваленьня ад эканамiчнага i грамадзкага ўцiску касьцёлу. Асобныя клясы грамадзтва, што падпадалi пад рэфармацыю, напару мелi наўвеце розныя мэты. Багатыя мяшчане не маглi цярпець таго, што царква асуджала лiхвярства. Гэта перашкаджала iм у iх фiнансавых апэрацыях i зьмяншала прыбыткi. Iнтэлiгенцыя бачыла ў рэфармацыi прадвесьце свабоды думкi i веравызнаньня. Тым ня менш, рэфармацыя хутчэй не закранала народных масаў у Лiтве. Занадта моцны ўплыў усё яшчэ на яе аказвала паганства, каб захапляцца рэлiгiйнымi новаўвядзеньнямi. Сяляне не давалi дзесяцiны царкве, а ўцiск быў ня толькi ў царкоўных гаспадарках"...<далей>
Кальвінскія зборы Вялікага Княства Літоўскага (паводле Lukaszewicz J. Dzieje kosciolow wyznania helweckiego w Litwie. T. 1-2. Poznan, 1842.)
<далей>
|