Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
500 ГОД МІКАЛАЮ РАДЗІВІЛУ ЧОРНАМУ

Мікалай Радзівіл Чорны: гісторыя жыцця і веры

Не багаццем праславіўся Радзівіл Чорны, але мудрасцю ў справах дзяржаўнага кіравання, адданасцю айчыне і, самае галоўнае, сваёй верай у жывога Бога. "Упершыню ў гісторыі краіны з'явіўся чалавек, які надзелены вялікай ўладай, вырашаў дзяржаўныя справы не сілай, а згодай, не зброяй, а словам, не вайной, а мірам", - пісаў пра яго адзін з гісторыкаў. <далей>

Некаранаваны кароль Беларусі

XVI стагодзьдзе — асаблівы век у гісторыі нашай краіны. Многія пакаленьні беларусаў зьвяртаюцца да таго часу ў пошуках сваёй тоеснасьці, сваіх вытокаў. І насамрэч, на XVI стагодзьдзе прыходзіцца большасьць падзеяў і зьяваў, якія сфармавалі беларусаў як нацыю, не дазволілі зьнікнуць на шматлікіх паваротах гісторыі. Сярод гэтых падзеяў найважнейшую ролю мае Рэфармацыя, якой літаральна дыхала беларускае грамадзтва XVI стагодзьдзя... <далей>

Рэлігійна-філасофская дактрына Берасцейскай Бібліі 1563 г.

Важнай крыніцай у даследаванні рэлігійна-філасофскай думкі XVI ст. з'яўляецца Берасцейская, або Радзівілаўская Біблія, выдадзеная ў 1563 г. у Берасці коштам Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэтая Біблія мела статус афіцыйнага выдання Евангельска-рэфармаванага збору ў Вялікім Княстве Літоўскім. <далей>

Прадмова Мікалая Радзівіла Чорнага да Берасьцейскай Бібліі

Адзін толькі Госпад Бог усё добрае робіць, чыніць і дае людзям у сьвеце. Бо Ён ёсьць усялякага дабра дасканалага пачаткам, у што, як кожны чалавек хрысьціянскага стану і пакліканьня павінен верыць, тым больш Ваша Каралеўская Міласьць, як хрысьціянскі кароль таксама ў гэта верыш... <далей>

Ліст Жана Кальвіна да Мікалая Радзівіла Чорнага

Разумею добра, Яснавяльможны Князь, якім сьмелым крокам з майго боку, чалавека паспалітага з паходжаньня і амаль без прызнаньня ў сьвеце, зьяўляецца зварот у лісьце да асобы, якая пастаўлена, як Ваша Мосьць, на найвышэйшыя годнасьці. Спадзяюся аднак, што дзякуючы ня толькі Вашай ветлівасьці, але перш за ўсё Вашай багабойнасьці, ня будзе мне такі зварот забаронены, таму ня буду пра гэта ў доўгім уступе прасіць. <далей>



Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: