|
Плян мерапрыемстваў Аргкамітэту па сьвяткаваньні 450-х угодкаў Рэфармацыі ў Беларусі
Культурна-асьветная дзейнасьць
- Правядзеньне канцэртаў, прысьвечаных Рэфармацыі;
- Мастацкая выстава, прысьвечаная Рэфармацыі;
- Выпуск дыска сярэднявечнае музыкі;
- Мемарыялізацыя мясьцінаў, зьвязаных з Рэфармацыяй у Беларусі;
- Правядзеньне дзіцячага літаратурна-мастацкага гістарычнага конкурсу, прысьвечанага 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі;
- Правядзеньне конкурсу на лепшую публікацыю ў СМІ, прысьвечаную Рэфармацыі;
- Правядзеньне конкурсу сярод мастакоў і скульптараў на лепшы мастацкі твор, прысьвечаны Рэфармацыі;
- Арганізацыя фэстывалю мастацкіх калектываў;
- Правядзеньне акцыі "Біблія ў кожны дом";
- Правядзеньне круглага стала "Традыцыі талерантнасьці ў Вялікім Княстве Літоўскім. Культурна-філязофскі аспэкт" з удзелам навукоўцаў і грамадзкіх дзеячаў;
- Выпуск значыкаў, керамічных мэдалёў;
- Правядзеньне творчых сустрэчаў паэтаў і пісьменьнікаў, прысьвечаныя Рэфармацыі.
Навукова-адукацыйная дзейнасьць
- Правядзеньне ў Менску й рэгіёнах сэрыі лекцыяў, прысьвечаных розным аспэктам Рэфармацыі;
- Правядзеньне конкурсу сярод студэнтаў і маладых навукоўцаў "Рэфармацыя і Рэнэсанс у Беларусі. ХVІ ст.";
- Правядзеньне Міжнароднай канфэрэнцыі "Тэалёгія пратэстантызму XVI ст. у ВКЛ";
-
Правядзеньне міжнароднай канфэрэнцыі "450 гадоў Рэфармацыі ў Беларусі";
-
Правядзеньне тэалягічнай канфэрэнцыі.
Выдавецкая дзейнасьць
- Выпуск календароў і каляндарыкаў, прысьвечаных 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусі;
- Выпуск паштовак;
- Выданьне брашуры "Галоўныя падзеі Рэфармацыі";
- Выданьне брашуры "Дзеячы Рэфармацыі";
- Выданьне кнігі пра Мікалая Радзівіла Чорнага;
- Выданьне ў сэрыі "Беларускі кнігазбор" кнігі Крыштафа Монвіда Дарагастайскага "Гіпіка, альбо аповед пра коней" у перакладзе С. Ішчанкі;
- Выданьне грамадзка-палітычных трактатаў Андрэя Воляна;
- Выданьне кнігі "Кронікі Залатога Веку";
- Выданьне "Катэхізісу" Сымона Буднага;
- Выданьне Новага Запавету на беларускай мове.
Інфармацыйная дзейнасьць
- Стварэньне вэб-сайту Аргкамітэту;
- Публікацыі артыкулаў, інтэрвію зь сябрамі Аргкамітэту, прысьвечаных Рэфармацыі ў Беларусі;
- Арганізацыя спэцыяльных выпускаў рэспубліканскай газэты і часопісу, прысьвечаных Рэфармацыі ў Беларусі.
|
|