Главная
  История
  Идеи
  Люди
  Документы
  Даты
  1553-2003
  Фотoгалерея
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
АРГКАМІТЭТ

Выніковы прэс-рэліз
Аргкамітэту па сьвяткаваньні
450-х угодкаў Рэфармацыі ў Беларусі

18 сьнежня 2003 г. Нацыянальны грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 450-х угодкаў Рэфармацыі ў Беларусі падвёў вынікі сваёй дзейнасьці:


Рэфармацыя стала адной з прычынаў імклівага росквіту беларускай культуры ў ХVI ст. - філязофіі, дойлідства, кнігадрукаваньня, навучальных установаў. У 2003 годзе споўнілася 450 год з пачатку шырокага распаўсюджаньня ў Беларусі рэфармацыйных ідэяў. Беларуская грамадзкасьць не абмінула гэтай значнай падзеі беларускай гісторыі.

13 лістапада 2002 года адбылося ўстаноўчае паседжаньне Аргкамітэту па сьвяткаваньні 450-х угодкаў Рэфармацыі ў Беларусі, старшынёй абраны вядомы гісторык, прэзыдэнт Міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына", прафэсар Анатоль Грыцкевіч. У Аргкамітэт увайшлі старшыня Саюза пісьменьнікаў Беларусі Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза мастакоў Уладзімер Басалыга, прэзыдэнт Біблейскага таварыства Герман Родаў, рэктар Тэалягічнага інстытута Сяргей Цвор, а таксама вядомыя ўсёй Беларусі дзеячы культуры і навукі Беларусі: Радзім Гарэцкі, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Адам Мальдзіс, Леанід Лыч, Уладзімер Арлоў, Вячаслаў Чамярыцкі, Георгі Штыхаў, Міхась Чарняўскі, Уладзімер Конан і многія іншыя.

Мэтай дзейнасьці Аргкамітэту было прыцягненьне ўвагі шырокіх колаў беларускай і міжнароднай грамадзкасьці да духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны Рэфармацыі ў Беларусі.

"ГОД РЭФАРМАЦЫІ" падыйшоў да заканчэньня і Аргкамітэт мусіць падсумаваць вынікі сваёй дзейнасьці. Да адукацыйных, навуковых і сьвяточных мерапрыемстваў былі прыцягнутыя грамадзкія дзеячы, навукоўцы і артысты. Непасрэдную працу па рэалізацыі мерапрыемстваў, заплянаваных Аргкамітэтам вяла Рабочая група. Рэалізатарам часткі мерапрыемстваў выступіла Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".

Сярод мерапрыемстваў, праведзеных Аргкамітэтам, наступныя:

  • складзены каляндар датаў, прысьвечаных Рэфармацыі;
  • напярэдадні 2003 г. былі выпушчаныя календары і каляндарыкі з выявамі дзеячаў беларускай Рэфармацыі і помнікаў архітэктуры ХVI ст.;
  • створаны сайт www.belreform.org., прысьвечаны юбілею Рэфармацыі, на сайце адлюстравана ўся дзейнасьць Аргкамітэту;
  • апублікавана сэрыя артыкулаў зь гісторыі Беларусі ХVІ ст. і інтэрвію зь сябрамі Аргкамітэту ("Звязда", "Культура", "Вячэрні Мінск", "Вячэрні Брэст", "Народная Воля", "Новы час" ды інш.);
  • праведзены навуковы конкурс "Рэфармацыя і Рэнэсанс у Беларусі. ХVІ ст." сярод студэнтаў і выкладчыкаў беларускіх ВНУ;
  • " праведзена Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя "Рэфармацыя й грамадзтва. ХVI ст.";
  • адбыліся канцэрты старадаўняй музыкі, прысьвечаныя Рэфармацыі, у Мінску, Лепелі, Віцебску, Мар'інай Горцы і Лунінцы;
  • выдадзены дыск музыкі эпохі Рэфармацыі ў выкананьні гурта "Стары Ольса", адбылася прэзэнтацыя альбому;
  • " ідзе арганізацыйная праца па ўстаноўцы мэмарыяльнага знаку ў Койданаве на месцы зруйнаваньня кальвінскага збору;
  • праведзены Міжнародны круглы стол "Традыцыі талерантнасьці ў ВКЛ. Культурна-філязофскі аспэкт" з удзелам навукоўцаў і грамадзкіх дзеячаў;
  • праведзены літаратурна-мастацкі конкурс "Беларусь. Гістарычныя вандроўкі" для школьнікаў Беларусі, па выніках конкурсу выдадзена кніга дзіцячых твораў (жнівень 2003 г.), ад 17 верасьня да 16 кастрычніка ў Музэі М. Багдановіча працавала выстава дзіцячага гістарычнага малюнка;
  • былі праведзеныя тры віктарыны на гістарычную тэматыку, пытаньні да якіх былі разьмешчаныя ў вагонах Менскага мэтрапалітэну;
  • адбылася творчая сустрэча жыхароў Лепеля зь пісьменьнікам У.Арловым;
  • завяршаецца пераклад на сучасную беларускую мову Катэхізіса Сымона Буднага, кніга выйдзе ў 2004 годзе;
  • рыхтуецца кніга пра Радзівіла Чорнага, аўтар - Анатоль Грыцкевіч;
  • Аргкамітэт садзейнічаў правядзеньню фэстывалю беларускай музыкі ХVІ - ХVІІІ стст. "Адраджэньне беларускай капэлы" з удзелам Дзяржаўнага камэрнага хору і ансамблю "Клясык авангард" (сьнежань 2003 г.);
  • рыхтуецца нумар часопісу "Спадчына", прысьвечаны Рэфармацыі;
  • выйшлі спэцыяльныя нумары часопісаў "Крыніца жыцьця" й "Хрысьціянская культура", прысьвечаныя Рэфармацыі;
  • у Берасьці прайшоў навукова-аналітычны сэмінар, прысьвечаны юбілею Рэфармацыі;

Увесь шэраг арганізаваных і зьдзейсненых мерапрыемстваў, усю сваю працу на працягу года Аргкамітэт ацэньвае як здавальняльную. Намаганьнямі грамадзкіх структураў была пасьпяхова праведзена агульнанацыянальная адукацыйна-асьветная кампанія, прысьвечаная вялікаму юбілею айчыннай гісторыі.





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станислав Акиньчиц. Золотой Век Беларуси
Катехизис. Несвиж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Научная конференция 'Реформация и Золотой Век Беларуси', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Главная - История - Идеи - Люди - Документы - Даты - 1553-2003 - Фотoгалерея


Общие вопросы: