Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
АРГКАМІТЭТ

Зварот нацыянальнага грамадзкага аргкамітэту
па cьвяткаваньні
450-х угодкаў Рэфармацыі ў Беларусі

Кожны народ мае ў сваёй гісторыі пэрыяды, да якіх наступныя пакаленьні зьвяртаюцца ў пошуках сваіх каранёў, сваіх ідэалаў. Для Беларусі гэта XVI стагодзьдзе, Залаты Век нашай Бацькаўшчыны, час, які нарадзіў сапраўдных тытанаў духу, асьветнікаў і дзяржаўных дзеячоў: Франьцішка Скарыну, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мікалая Радзівіла Чорнага, Льва Сапегу, Астафея Валовіча. Гэта эпоха Рэфармацыі і Адраджэньня, якія ў Беларусі ішлі побач. Немагчыма ўявіць Адраджэньне без Рэфармацыі ці Рэфармацыі без Адраджэньня. Рэфармацыя стала адной з прычынаў імклівага развіцьця культуры, эканомікі, філасофскай і юрыдычнай думкі. У той час у нашай краіне сфармавалася ўнікальная для Эўропы рэлігійная талерантнасьць, якая стала адной з галоўных каштоўнасьцяў беларускага грамадзтва.

У 2003 г. спаўняецца 450 гадоў з пачатку шырокага распаўсюджваньня ў Беларусі рэфармацыйных ідэяў, якія да сёньня не згубілі сваёй актуальнасьці. У гэты юбілейны год зьвернемся да нашых каранёў, паглядзім на старадаўныя шляхі, каб у сучаснасьці знайсьці той шлях, які дазволіць Беларускаму народу заняць годнае месца ў эўрапейскай дэмакратычнай супольнасьці.

Аргкамітэт

Плян дзейнасьці Аргкамітэту

Выніковы прэс-рэліз

Падзеі Года Рэфармацыі





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: