Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну


Rating All.BY
Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ІДЭІ

Адмаўленне насiлля ў рэфармацыйным руху ВКЛ (другая палова XVІ ст.)

Ігар Бортнік


Праблема насілля ў грамадстве заўсёды выклікала розныя, часта цалкам супрацьлеглыя падыходы. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага дадзеная праблема прывяла да шырокай дыскусіі сярод адукаваных слаёў грамадства ў другой палове XVI ст. Штуршком да яе стала ўзнікненне канцэпцыі ненасілля ў колах радыкальнай плыні Рэфармацыі... <далей>

Уплыў Рэфармацыі на ўдасканаленне судовай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім

Юлія Доўнар


Дзейнасць усялякай дзяржавы ў той ці іншай ступені заснавана на прынцыпе падзела уладаў. У сувязі з гэтым праблема найбольш эфектыўнага выдзялення галін дзяржаўнай улады цікавіць навукоўцаў і практыкаў ужо не адно тысячагоддзе.... <далей>

Рэфармацыйны рух у Беларусі і Статут 1566 году

Таісія Доўнар


Перыяд Рэфармацыі быў часам культурнага росквіту Беларусі. Рэфармацыйны рух актывізаваў усе сферы грамадскага жыцця - эканамічную, сацыяльна-палітычную, ідэалагічную і духоўную. У першую чаргу ён паўплываў на фарміраванне духоўнай культуры грамадства, у тым ліку і палітыка-прававой. У гэты перыяд актыўна фарміруецца інтэлектуальная эліта грамадства - кола мысліцеляў, дзяржаўных i культурных дзеячоў высокага ўзроўню... <далей>

Рэфармацыя ў Беларусі ў агульнаэўрапейскім кантэксьце: параўнальны аналіз "Вялікага Катэхізіса" М.Лютэра і "Катэхізіса" С.Буднага

Натальля Кабелка


У сярэдзіне XVI ст. Рэфармацыя дасягнула значных посьпехаў у краінах Заходняй Эўропы і перамяніла рэлігійную, культурную і сацыяльна-эканамічную сытуацыю ў Беларусі. Сутнасьць рэфармацыйнага руху ў Эўропе вызначалася вучэньнямі М. Лютэра і Ж. Кальвіна. Яны прапаведавалі пра збаўленьне кожнага чалавека празь веру ў Ісуса Хрыста і пра неабходнасьць для кожнага чалавека спасьцігнуць і рэалізаваць Божы плян у сваім жыцьці. Абодва гэтыя вучэньні былі вядомыя ў XVI ст. у Беларусі, аднак, як зазначаюць дасьледчыкі гэтага пэрыяду, "носьбіты гэтых ідэй ... яшчэ не лічылі і не называлі сябе пасьлядоўнікамі Лютэра ці Кальвіна"... <далей>

Пратэстанцкая этыка й дух капіталізму

Макс Вэбэр

...Хутчэй можна лічыць сьцьверджаным, што пратэстанты як у якасьці панавальнага, так і ў якасьці падпарадкаванага пласту насельніцтва, як у якасьці большасьці, так і ў якасьці меншасьці, праяўлялі спэцыфічную схільнасьць да эканамічнага рацыяналізму, якую каталікі не выяўляюць ні ў першым, ні ў другім становішчы. Прычыну розных паводзінаў прадстаўнікоў названых веравызнаньняў належыць шукаць перш за ўсё ва ўстойлівай унутранай своеасаблівасьці кожнага веравызнаньня, а ня толькі ў вонкавым гісторыка-палітычным становішчы... <далей>

Дэмакратыя ў Амэрыцы. Уплыў рэлігійных вераваньняў на палітычнае жыцьцё ў Злучаных Штатах

Алексіс дэ Таквіль

Вера лепш за ўсё навучае амэрыканцаў у мастацве жыць вольнымі, менавіта тады, калі зусім не кажа пра свабоду. У Злучаных Штатах існуе мноства цэркваў. Усе яны розьняцца формамі пакланеньня перад Творцам, але маюць адзіную думку да абавязкаў людзей у дачыненьні адзін аднога. Кожная царква па свойму пакланяецца Богу, але ўсе яны прапаведуюць адну і тую ж мараль у імя Божае. Усе цэрквы ў Злучаных Штатах зьяўляюцца адгалінаваньнямі хрысьціянскае рэлігіі, а хрысьціянская мараль паўсюль адзіная... <далей>

Зaлaты Вeк Бeлapyci й cyчacнacьць

Мікалай Крукоўскі

Знaкaмiты pacейcкi фiлёзaф Бяpдзяeў пicaў нeкaлi, штo гicтopык -- гэтa пpapoк, якi глядзiць нaзaд. Aдкpывaючы кaнкpэтныя гістapычныя фaкты, ён yзнaўляе пepaд нaмi pэaльнyю кapцiнy мiнyлaгa. Пpapoкaм, якi rлядзiць нaпepaд, мoжнa былo б тaды нaзвaць фiлёзaфа, якi нaм мaлюe кapцiнy бyдyчaгa, aлe кapцiнy, нaaдвapoт, iдэaльнyю, выкaнaнyю пepaвaжнa ў aгyльныx, aбcтpaктныx pыcax. Icьцiнa, aднaк, icнye тoлькi ў aдзiнcтвe iдэaльнaгa i pэaльнaгa, aгyльнага i acобнага, i фiлёзaф з гicтopыкам тaмy заканамерна ўзaeмaдaпaўняюць aдзін дpyгoгa... <далей>

Пратэстанцкая этыка і праблемы сучаснага грамадзтва

Зьміцер Лазута

Самая важная праблема - гэта эфэктыўнасьць сьветапогляду: які сьветапогляд лепшы і ў якой ступені ён уплывае на жыцьцё асобных людзей і на жыцьцё грамадзтва ў цэлым. Другое пытаньне, важнае для нас, для пратэстантаў: ці можам мы, эвангельскія хрысьціяне, сёньня зрабіць унёсак у разьвіцьцё нашай культуры, у разьвіцьцё дзяржаўнасьці, у разьвіцьцё этыкі. Мы зьвяртаемся ў мінулае, у XVI стагодзьдзе дзеля таго, каб знайсьці якія-небудзь аспэкты гэтай культуры і, магчыма, перанесьці іх у наш час... <далей>

Рэфармацыя – аднаўленьне першапачтковага вобразу

Станіслаў Акіньчыц

Эпоха Рэфармацыі, XVI стагодзьдзе, зьяўляецца адным з ключавых пэрыядаў сусьветнай гісторыі. Нямецкі філёзаф Гегель назваў Рэфармацыю сэнсам гісторыі Новага Часу. Сапраўды, калі мы паглядзім на вытокі сёньняшняй заходняй цывілізацыі, мы ўбачым, што менавіта Рэфармацыя заклала асновы ўсяго, без чаго зараз немагчыма ўявіць жыцьцё чалавецтва. На жаль, у часы панаваньня камуністычнай ідэалёгіі, а можа і раней, як у звычайных людзей, так і ў навукоўцаў склалася мноства стэрэатыпаў пра Рэфармацыю, якія ня толькі не дапамагаюць зразумець гэтую зьяву, але часта вельмі істотна скажаюць яе сутнасьць... <далей>

Рэфармацыйная думка і ўзьнікненьне прыродазнаўчых навук

Алістэр Маграт

Адной з адметнасьцяў сучаснага сьвету ёсьць высокі ўзровень разьвіцьця прыродазнаўчых навук. Вытокі сучаснага прыродазнаўства складаныя й супярэчлівыя. Тэорыі, што спрабуюць растлумачыць шпаркае разьвіцьцё сучасных прыродазнаўчых навук адным вырашальным фактарам, зьяўляюцца амбіцыйнымі і, як правіла, непераканальнымі; цалкам зразумела, што ўнёсак у іхняе разьвіцьцё зрабіў цэлы шэраг фактараў. Адзін зь якіх, несумненна, зьяўляецца рэлігійным і абавязаны сваім існаваньнем Жану Кальвіну... <далей>





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: