Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
500 ГОД ЖАНУ КАЛЬВІНУ

Прапаведнік славы Божай

У гэтым годзе спаўняецца 500 год ад нараджэньня Жана Кальвіна - чалавека, які разам з Марцінам Лютарам зьдзейсьніў вялікае дзела Рэфармацыі ў XVI стагодзьдзі. Можна сказаць, што Кальвін скончыў тое, што пачаў Лютар. І хоць імёны рэфарматараў часта гучаць разам, мы больш ведаем пра Лютара, а асоба Кальвіна застаецца ў ценю. Аднак, калі б Кальвін пра гэта даведаўся, ён бы не пакрыўдзіўся, бо цэнтрам ягонай пропаведзі, сутнасьцю ягонага служэньня было імкненьне аддаць УСЮ СЛАВУ БОГУ. <далей>

Рэфарматар Жэневы

Жан Кальвін нарадзіўся ў 1509 годзе ў Наёне (Паўночная Францыя). Ён навучаўся ў Парыскім, Арлеанскім і Бругскім унівэрсітэтах, дзе зрабіўся прыхільнікам Эразма Ратэрдамскага. У 1532 годзе ён сам напісаў акадэмічную працу ў духу гуманізму (камэнтар да сачыненьня рымскага філёзафа Сэнэкі "Аб міласэрнасьці" - "de Clementia"), якая ня спраўдзіла ягоных надзеяў і не аказала значнага ўплыву. Прыблізна ў гэты ж самы час Кальвін перажыў навярненьне... <далей>

Жан Кальвін: жыцьцё і служэньне

Францускі гуманітар і пратэстанцкі рэфарматар Жан Кальвін, патрапіўшы як уцякач у Жэневу, зрабіў гэты правінцыйны горад інтэлектуальнай сталіцай Эўропы, палітычныя і царкоўныя інстытуты якой у наступныя стагодзьдзі сталіся прыкладамі для дэмакратычнага разьвіцьця сучаснага грамадзтва. На працягу гадоў ён здолеў прывабіць у Жэневу вядомых навукоўцаў, высокакваліфікаваных рамесьнікаў і простыя сем'і, якія перажывалі ўціск і ганеньні. Такім чынам ён значна паскорыў эканамічнае развіцьцё рэгіёну, для каторага вытворчасьць гадзіньнікаў і банкаўская дзейнасьць застаюцца асноўнымі і сёньня. Адначасова з гэтым ён здолеў зрабіць Жэневу зямлёй-прыбежышчам, натхніўшы людзей на больш талерантныя і высакародныя погляды. <далей>

Грамадзкая этыка Жана Кальвіна

Жан Кальвін прастаўляе падставы свайго этычнага вучэньня ў 7 разьдзеле свайго magnum opus "Настаўленьні ў хрысьціянскай веры" Разьдзел гэты называецца "Сутнасьць хрысьціянскага жыцьця". Пачынае Кальвін з цьверджаньня, што мы належым не сабе, але Богу, і такім чынам усталёўвае падставовы прынцып паводзінаў - адказнасьць перад Богам, а жыцьцё чалавека акрэсьлівае як служэньне Богу. <далей>

Ліст да старшых Віленскага збору

Тое, што вы пішаце пра імкненьне да ўзаемнай паміж намі любові, якую неабходна захаваць, ахвотна прыймаю і гатовы багабойна выслухаць ваш напамін, калі пакажаце мне справядлівыя прычыны, якім чынам я павінен пагадзіцца з Георгіем Бляндратам. Калі ў асобе Яснавяльможнага князя і ваяводы віленскага я ўсім вам зьвяртаў увагу, каб вы асьцерагаліся гэтай заразы, вы з гэтае прычыны адчулі вялікую прыкрасьць. <далей>

Прысьвячэньне Жыгімонту Аўгусту,
зьмешчанае Жанам Кальвінам у Камэнтары да Ліста да Гебраяў

Сёньня мы сустракаем людзей ня надта разумных, якія заахвочаныя безпадстаўным жаданьнем пісаць, засьмечваюць глупствамі розумы недавучаных і неразважлівых чытачоў. Больш тоаго, Высокашаноўны Валадару, дадаюць яны яшчэ іншую нікчэмнасьць, прысьвячаючы сваю пісаніну каралям і князям, прагнучы пазычыць крыху іхняе славы, ня толькі ганьбячы іх дастойныя імёны, але і прыпісваючы ім у пэўнай ступені ўласную няславу. Іх учынкі прымушаюць нават паважаных і цьвярозых аўтараў сьпяшацца з тлумачэньнем, калі яны прысьвячаюць сваю працу вялікім людзям, нават калі ў іхніх творах няма нічога, што б не адпавядала добраму імю тых, каму яны прысьвечаны. <далей>

Ліст да Мікалая Радзівіла Чорнага

Разумею добра, Яснавяльможны Князь, якім сьмелым крокам з майго боку, чалавека паспалітага з паходжаньня і амаль без прызнаньня ў сьвеце, зьяўляецца зварот у лісьце да асобы, якая пастаўлена, як Ваша Мосьць, на найвышэйшыя годнасьці. Спадзяюся аднак, што дзякуючы ня толькі Вашай ветлівасьці, але перш за ўсё Вашай багабойнасьці, ня будзе мне такі зварот забаронены, таму ня буду пра гэта ў доўгім уступе прасіць. <далей>

Жэнеўскае вызнаньне веры

Перш за ўсё падкрэсьліваем, што нашым прагненьнем зьяўляюцца паводзіны ў адпаведнасьці са Сьвятым Пісьмом, якое адно толькі ёсьць стандартам веры і рэлігіі. У адпаведнасьці з прыказаньнем нашага Госпада, ня можа яно зьмешвацца зь якой-колечы прыдумкай чалавечай, якая зьявілася без сувязі са Словам Божым. <далей>



Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: