 |
Жыццё і літаратурная творчасць Крыштафа Мiкалая Дарагастайскага,
вялікага маршалка літоўскага
"Шмат умець, багата ведаць, шмат разумець - гэтыя якасці, ласкавы чытач, не толькі вялікае ўпрыгажэнне для кожнага чалавека, але і галоўная прычына добрай славы і прыязнасці ў людзей. Але ж змяшчаць усё гэта ў сабе, ані з кім не дзяліцца дарамі, якія маеш, -- прыносіць гэтулькі ж карысці, як месяц, зацьмёны сонцам, або сонца - месяцам. Бо чалавек павінен жыць не сам дзеля сябе, але найперш на хвалу Найвышэйшаму Богу, Чыіх рук ён стварэнне, потым дзеля сваёй айчыны, а нарэшце, і дзеля бліжняга свайго, прыстаўленага для аднолькавых з ім прац і аднолькавых спраў"
<далей>
Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса
Саламон Рысінскі (?-1625), класічны філолаг, латынамоўны паэт, фалькларыст-парэміёлаг і пратэстанцкі дзеяч - першы вядомы навуцы чалавек, які сам сябе назваў беларусам, а сваю краіну Беларуссю
<далей>
Навошта каню крылы, альбо ўшанаваньне Багуслава Радзівіла
Сярод іншых гарадоў Беларусі Слуцак мае адзін з самых паэтычных і загадкавых гэрбаў - срэбны крылаты конь (Пэгас) на блакітным полі, накрыты чырвонай гунькай, на якой над княжацкай каронай разьмешчана манаграма. Выяву гарадзкога гэрбу Слуцку з розных гістарычных крыніцаў узнавіў вядомы спэцыяліст па геральдыцы Анатоль Цітоў, які прысьвяціў гэтай тэме асобны артыкул, зьмешчаны ў пятым нумары "Спадчыны" летась...
<далей>
Палітык і эканаміст Ян Абрамовіч
Ян Абрамовіч (? -- 1602), ваявода смаленскі, гэрбу Ястраб. Пра ягоную маладосьць і сям'ю мы маем ня шмат зьвестак. Абрамовіч быў выхаваны пры двары князя Мікалая Радзівіла Рудога, віленскага ваяводы, і ўсё жыцьцё быў зьвязаны з гэтым родам. Разам з Радзівілам браў удзел у вайсковых выправах на Маскву...
<далей>
Аўтар "Гіпікі" Крыштап Мікалай Дарагастайскі
Гісторыкі й пісьменьнікі пакуль, здаецца, абыходзяць увагай род Дарагастайскіх, а шкада. Часьцей згадваюць адным-двума радкамі вялікага маршалка літоўскага Крыштапа Мікалая Дарагастайскага (1562 -- 1615), найперш як аўтара "Гіпікі, альбо Кнігі пра коней"
... <далей>
Некаранаваны кароль Беларусі
XVI стагодзьдзе — асаблівы век у гісторыі нашай краіны. Многія пакаленьні беларусаў зьвяртаюцца да таго часу ў пошуках сваёй тоеснасьці, сваіх вытокаў. І насамрэч, на XVI стагодзьдзе прыходзіцца большасьць падзеяў і зьяваў, якія сфармавалі беларусаў як нацыю, не дазволілі зьнікнуць на шматлікіх паваротах гісторыі. Сярод гэтых падзеяў найважнейшую ролю мае Рэфармацыя, якой літаральна дыхала беларускае грамадзтва XVI стагодзьдзя... <далей>
Менскі кашталян Ян Глябовіч
За больш чым тысячагадовую гісторыю Беларусь мела чатыры сталіцы: Полацак, Наваградак, Вільню й Менск. Кожная зь іх мае сваё месца ў гісторыі нашае краіны. Полацак - сталіца старажытнабеларускага Полацкага княства, Наваградак і Вільня - сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, беларускай дзяржавы XIII - XVIII стст.. Што тычыцца Менску, дык ён доўга нічым не вылучаўся сярод іншых гарадоў. Але дзякуючы Яну Глябовічу, які жыў у славутым XVI ст., Менск стаў вядомым ва ўсім Вялікім Княстве... <далей>
"Рады паказаць маю веру..."
Васіль Цяпінскі нарадзіўся напрыканцы 30-х гг. XVI ст. у сям'і небагатага шляхціца Мікалая Цяпінскага і яго жонкі Матроны ў іхным родавым маёнтку Цяпін. Вёску Цяпін і сёньня можна бяз цяжкасьці знайсьці побач з шашой Лепель-Ворша за 22 км. ад Лепеля і за 8 км. ад Чашнікаў. Калі збочыць з шашы і праехаць блізу аднаго кілямэтра ў напрамку да Цяпіна, то зьлева можна ўбачыць месца, дзе стаяў дом Цяпінскіх, і "панскі гасьцінец", што вядзе да яго (насыпаную дарогу ХVI ст.). Акрамя гэтага, проста за 10 мэтраў ад вясковай дарогі - руіны кальвінскага збору XVI ст. Каму ён толькі не належыў за ўсю сваю гісторыю!... <далей>
"На тым стаю"
Марцін Лютар нардзіўся 10 лістапада 1483 г. у Эйслебене (Усходняя Нямеччына). Ён зьбіраўся стаць юрыстам, аднак стаў манахам. Ён далучыўся да манахаў-аўгустынаў у Эрфурце і там пачаў вывучаць тэалёгію. Праз некаторы час ён стаў прафэсарам тэалёгіі ў нядаўна заснаваным унівэрсітэце гораду Вітэнбэргу. Але Лютар меў свае праблемы. Яго вучылі, што для таго, каб дагадзіць Богу і заваяваць Ягоную Ласку, чалавек павінны імкнуцца "з усяе моцы рабіць дабро", што прадугледжвала і любіць Бога перадусім. Аднак такі Бог паўстаў перад Лютарам як судзьдзя, які ўзважвае ягоныя заслугі. Лютар пачуваўся так, быццам трапіў у пастку: ён ня мог любіць такога Бога, Які асуджаў яго і Які ня мог прыняць яго, пакуль ён не палюбіць Яго...
<далей>
Рэфарматар Жэневы
Жан Кальвін нарадзіўся ў 1509 годзе ў Наёне (Паўночная Францыя). Ён навучаўся ў Парыскім, Арлеанскім і Бругскім унівэрсітэтах, дзе зрабіўся прыхільнікам Эразма Ратэрдамскага. У 1532 годзе ён сам напісаў акадэмічную працу ў духу гуманізму (камэнтар да сачыненьня рымскага філёзафа Сэнэкі "Аб міласэрнасьці" - "de Clementia"), якая ня спраўдзіла ягоных надзеяў і не аказала значнага ўплыву. Прыблізна ў гэты ж самы час Кальвін перажыў навярненьне...
<далей>
|
 |