Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ЗАЛАТЫ ВЕК БЕЛАРУСІ

ЗАЛАТЫ ВЕК БЕЛАРУСІ

Станіслаў Акіньчыц

Гэта кажа Госпад: Спыніцеся на шляхах вашых і разгледзьцеся,
і запытайцеся пра шляхі старадаўныя, дзе шлях добры,
і ідзіце па яму, і знойдзеце супакой душам вашым.
Біблія, Кніга прарока Ярэміі, 6,16

Адкуль наш род

Калі паглядзець на гісторыю Беларусі, між іншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, які многія называюць Залатым Векам нашае краіны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, інтэлектуальнага, эканамічнага росквіту Беларусі, час вялікіх людзей, дзяржаўных і культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. На XVI стагодзьдзе прыпадае большасьць найважнейшых падзеяў у гісторыі Беларусі, якія сфармавалі беларусаў як нацыю. Вядомы гісторык У.Пічэта так ахарактарызаваў гэтую эпоху: "Адраджэньне ... ёсьць культурнае зьявішча першараднае важнасьці ў духоўным жыцьці беларускага народу".

Найбольш характэрнай рысай беларускага Адраджэньня XVI стагодзьдзя зьяўляецца разьвіцьцё Рэфармацыі на нашых землях. У XVI стагодзьдзі ўся Эўропа перажывала грандыёзныя зьмены ў сваім духоўным, культурным, эканамічным і палітычным жыцьці, зьвязаныя з рухам аднаўленьня царквы, вяртаньня да біблійных падставаў хрысьціянства. Гэты рух, званы Рэфармацыяй, стаўся крыніцай росквіту для многіх народаў. Немцы, швэды, ангельцы, галяндцы, швайцарцы дзякуючы Рэфармацыі паўсталі як паўнавартасныя сучасныя нацыі. Рэфармацыя сталася цэнтральнай падзеяй усяго XVI стагодзьдзя. У поўнай меры ўсё гэта адносіцца і да нашае краіны. Мы ня можам гаварыць пра Адраджэньне на Беларусі, ігнаруючы Рэфармацыю, і, наадварот, нельга Рэфармацыю аддзяліць ад Адраджэньня. Выбітныя постаці беларускага Адраджэньня адначасова былі людзьмі Рэфармацыі. Гэта і Франьцішак Скарына, які друкаваў Біблію на беларускай мове, і Сымон Будны, выдавец першага беларускага катэхізму, у якім проста і зразумела, у духу Эвангельля, тлумачыў праўды веры, і Васіль Цяпінскі, які на поўны голас заявіў пра неабходнасьць разьвіцьця навукі і літаратуры на роднай мове і сам узяўся за пераклад Новага Запавету на беларускую мову, каб кожны беларус мог зразумець Слова Божае. Гэта таксама магнат Мікалай Радзівіл Чорны, які засноўваў цэрквы, школы, друкарні па ўсёй краіне, канцлер Астафей Валовіч, які кіраваў правядзеньнем зямельнай рэформы, так званай "валочнай памеры", і рыхтаваў самы дасканалы збор законаў у Эўропе XVI стагодзьдзя - Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Рэфармацыя ўкшталтавала беларускае Адраджэньне, стварыла Залаты Век Беларусі, заклала падмуркі беларускае нацыі. Да XVI стагодзьдзя зьвяртаюцца многія пакаленьні беларусаў у пошуках сваіх каранёў, сваёй тоеснасьці, свайго прызначэньня, сваёй ідэі.

Напярэдадні

Дзевяноста пяць тэзісаў, якія зьмянілі сьвет

Уздоўж Вільлі і Нёмана

Зорны час Мікалая Радзівіла

Вялікія пэрспэктывы і вялікія занядбаньні

Контррэфармацыя

Дарожныя знакі гісторыі

Бібліяграфія




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: