Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ДАКУМЭНТЫ

Тастамэнт Яна Глябовіча, ваяводы троцкага

...А паколькі волю Госпада падчас жыцьця людзкога нішто спыніць ня можа, гэта сіла, зь якой немагчыма змагацца, таму кожны павінны памятаць, што прарок сказаў: "Распарадзіся домам сваім". І тое якраз не без прычыны ўчыніў, бо ён заўважыў у гэтым шмат цяжкасьцяў, нянавісьці і, падобна, нейкія пакуты сумленьня. А таксама і тое, што жыцьцё нашае - дарога, бо мы заўсёды, хутчэй ці павольней, набліжаемся да суду Госпада Бога Ўсемагутнага... <далей>


"Прысьвячэньне Статута 1588 Жыгімонту III" Лева Сапегі

Найясьнейшаму пану Жыгімонту Трэцяму. З Ласкі Божай каралю польскаму, вялікаму князю літоўскаму, рускаму, прускаму, жамойцкаму, мазавецкаму, інфлянцкаму ды іншых [земляў]. З той жа Ласкі Божай гаспадару і каралю дзедзічнаму швэдзкаму, гоцкаму, вандальскаму і вялікаму князю фінляндзкаму. Гаспадару і пану майму літасьціваму... <далей>


"Рэляцыя пра гаротны стан царквы Хрыстовае, што вызнае Пратэстанцкую Рэлігію ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пададзеная да ўвагі ўсіх спагадлівых хрысьціянаў" Яна Краінскага

Фатальная і крывавая трагедыя, якая ўжо блізка сарака ці болей гадоў зь вялікім рэзрухам граецца на Эўрапейскім тэатры і якая рынула адно на адно наймагутнейшыя каралеўствы, народы і правінцыі, дасягнула нарэшце (з большаю жорсткасьцю, бо пазьней) нашых Сармацкіх краёў, менавіта квітучага Каралеўства Польскага, але асабліва Вялікага Княства Літоўскага і прыналежных да яго правінцыяў, дзе яна гэтак збурыла і зруйнавала мноства вялікасных і шматлюдных гарадоў і безьліч меншых мястэчак і вёсак, што мала і знаку засталося (калі засталося што ўвогуле), дзе яны стаялі раней... <далей>


"Вызнаньне хрысьціянскага збору Вялікага Княства аб уладзе і ўсялякім урадзе коратка пацьверджанае Сьвятым Пісьмом" Сымона Буднага

Фундамэнт нашага хрысьціянскага набажэнства наступны: вучыць, верыць і вызнаваць пра кожную рэч гэтак, як вучыць, верыць і вызнае Сьвятое Пісьмо -- Стары і Новы Запавет. Таму і аб урадзе, дзеля якога зараз паміж намі - вернікамі ў адзінага Бога, палякамі й ліцьвінамі,- разгарэлася спрэчка, належыць вучьшь, верыць і вызнаваць ня інакш як пра тое падаецца ў Сьвятым Пісьме.... <далей>


"Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасьці" Андрэя Воляна

Калі ты, яснавяльможны і шляхетны пане, прыехаў у Літву і, знаходзячыся ў гасьцях славутага Георгія Радзівіла, паводле Боскага наканаваньні ўзяў шлюб з найвысакароднай жанчынай, яго аўдавелай сястрой, то я вельмі радаваўся, што прысутнічаў пры гэтым і ў нейкай меры садзейнічаў тваім добрым імкненьням. Па ўласцівай табе добразычлівасьці й выключнай гуманнасьці ты быў настолькі ласкавы, што, вяртаючыся назад у Польшчу, пажадаў завітаць да мяне і пабыць у маіх пэнатах. Калі я зазнаў на тым часе плён вельмі прыемнай блізкасьці, калі зьведаў тваю дабрачыннасьць, пабожнасьць, вучонасьць і мудрасьць, то вырашыў аддзячыць такому вядомаму чалавеку нечым большым і пакінуць табе нейкі сталы заклад як знак маёй любові й пашаны.... <далей>


"Кароткія нататкі пра хрышчэньне дзяцей" Сымона Буднага

Здарылася тады аднаго дня, што разам двух дзетак перад дваром алыцкага і нясьвіскага князя Мікалая Радзівіла пад час моцных маразоў пакінулі і ўцяклі. Зьлітаваўся над імі служыцель Віленскай царквы С.Б., які пры тым двары жыў і навучаў, i загадаў іх узяць, хочучы іх выхоўваць. Акурат у той час прыехаў прэсьвітэр тае ж царквы, якога звалі Ганс Катэрля, і ўзяў адно з тых немаўлятак. Потым праз колькі тыдняў пытаўся той прэсьвітэр у таго згаданага служыцеля, калі той зьбіраеца свайго знайдзенца (гэтак тых хлопцаў зваў) ахрысьціць, бо, кажа, і я ў той час свайго да хрышчэньня прынесьці загадаю. Служыцель адказаў, што ня ведае, як такіх дзяцей хрысьціць, пра бацькоў якіх нічога ня ведама. Выглядае, аднак, што тыя бацькі няверучыя, бо сваіх дзяцей кідаюць. Таму што вернік, калі б нават наймацнейшы голад быў, дзіцяці свайго ня кіне. Адказаў на гэта прэсьвітэр: "Свайго ты можаш хрысьціць або не хрысьціць, але майго мусіш". На гэта сказаў служыцель: "Ня мушу, і, увогуле, ня толькі тых дзяцей, але і ўсіх людзей няверучых дзяцей хрысьціць ня буду. Таму і вашага ня ведаю, паводле якога месца са Сьвятога Пісьма хрысьціць мусім"... <далей>


"Прадмова да Катэхізісу" Сымона Буднага

Катэхізіс – слова з грэцкай мовы, перакладаецца ж на мову славенскую – абвяшчэньне, ці навучаньне голасам. Ведама павінна быць, што апосталы і вучні іхнія ад грэкаў ці ад жыдоў да веры Хрыстовай прыходзячы, ня так хутка і лёгка да таямніцаў сьвятых прыступалі. Бо ахрысьціў Пётр і іншыя апосталы ў дзень спасланьня Сьвятога Духу народу ізраэльскага тры тысячы, а замілаваўшыся сэрцам і зь любасьцю Слова прыняўшых ахрысьціў Філіп, адзін зь сямі дыяканаў, каторы царыцы Мурынскае зямлі эўнуха, або скапца, аж з Мурынскае зямлі ў Ерузалім пакланіцца прыехаўшага, яму анёлам паказанага, ім навучанага і яшчэ веру ў Хрыста, што Сын Божы ёсьць, вызнаўшага, ахрысьціў... <далей>

Тэкст "Катэхізісу"


"Прамова да сената Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, або якім павінна быць праўленне дабрачыннага караля" Андрэя Воляна


Вельмі шаноўныя панове сенатары! Прыйшоў час, калі, апынуўшаяся ў цяжкім становішчы, дзяржава звяртаецца да Вашай дапамогі. Так склаліся абставіны, распарадзіўся лёс, што калі неадкладна Вы не прыдзеце на дапамогу нашай рэспубліцы, яна - і гэта ўсім бачна - апыніцца на мяжы пагібелі. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст - нябожчык. Памёр сваёй смерцю той, хто па нашым звычаям і законам з'яўляецца адзіным захавальнікам грамадскага спакою і міра ў дзяржаве. Аднак спадзявацца на працяглае захаванне міра немагчыма, таму што ворагі, якія пагражаюць нам, вельмі шматлікія і моцныя... <далей>

Варшаўская канфэдэрацыя 1573 г.

Мы, рады каронныя, духоўныя і сьвецкія, і рыцарства, і станы іншыя адзінае і непадзельнае Рэчы Паспалітай зь Вялікай і з Малой Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага, Кіева, Валыні, Падляшша, зямлі Рускай, Прускай, Паморскай, Жамойцкай, Ліфляндскай і мейсцаў Польшчы. Абвяшчаем усім, каму належыць, на вечную той справы памяць, што ў той небясьпечны час без караля, пана вярхоўнага, жывучы, намагаліся пільна таго на зьездзе Варшаўскім, каб па прыкладзе продкаў нашых самі між сабой пакой, справядлівасьць і парадах і абарону Рэчы Паспалітай утрымаць і захаваць маглі... <далей>

Мандат на збор у Віцебску з дня 14 чэрвеня 1562 году

Ваяводзе віцебскаму, князю Сьцяпану Андрэевічу Збаражскаму. Прыслалі да нас баяры, шляхта, бурмістры, райцы і мяшчане тамашнія віцебскія, б'ючыя чалом... <далей>

"Прадмова да Эвангельля" Васіля Цяпінскага

Манархіі славенскай, асабліва багабойным, - ласка і супакой ад Бога Айца і Пана нашага Ісуса Хрыста. Рад паказаць маю веру, каторую маю, найперш народу свайму (бела)рускаму. Тыя яе даўнім векам славутымі справамі продкаў сваіх згодна, як спадзяюся, пацьвердзяць, а калі ёсьць у чым памылковая, яны тое выправяць: бо маю ня што іншае, як адно з Эвангельляў, ад Бога праз Хрыста Пана і Яго апосталаў пададзенае, каторае з мовы славенскай, каб мелі і на іх роднай мове рускай, з друку выйшла... <далей>


Дакумэнты, зьвязаныя з Рэфармацыяй у Беларусі, мажліва таксама знайсьці на сайце www.starbel.narod.ru.





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: