Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
ГІСТОРЫЯ


РЭФАРМАЦЫЯ Ў ПРАСТОРЫ І ЧАСЕ


Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі

Анатоль Грыцкевіч

XVI стагодзьдзе сталася пераломным ў грамадзка-палітычным, сацыяльным і ідэйным жыцьці народаў Эўропы. Большасьць эўрапейскіх краінаў ад пачатку XVI ст. была ахоплена шырокім рухам антыкаталіцкага накірунку. Гэты рух даў пачатак пратэстантызму -- адной з моцных і ўплывовых галінаў хрысьціянства. Пратэстантызм, які супрацьпаставіў сябе каталіцызму, абапіраўся на тры новыя галоўныя прынцыпы: абсалютны аўтарытэт Бібліі як крыніцы веравучэньня (адмаўляючы сьвятое паданьне і пастановы царкоўных сабораў і рымскага папы), сьвятарства ўсіх вернікаў (кожны вернік мае права на сувязь з Богам без пасярэдніцтва царквы й духавенства), выратаваньне асабістай верай... <далей>


"Рэфармацыя й Залаты Век Беларусі"

Матэрыялы навукова-практычнай канфэрэнцыі

1 чэрвеня 2002 г. МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" правяло навукова-практычную канфэрэнцыю "Рэфармацыя й Залаты Век Беларусі", удзельнікамі якой сталі вядомыя гісторыкі, філёзафы, грамадзкія дзеячы, а таксама служыцелі эвангельскіх цэркваў ўсіх дэнамінацыяў. Канфэрэнцыя ставіла сваёй мэтай дасьледваньне ўплыву Рэфармацыі на развіцьцё беларускага грамадзтва ў ХУІ ст., вывучэньне прычынаў Залатога Веку Беларусі. <далей>


Пераемнасьць пакаленьняў

Станіслаў Акіньчыц

Апошнім часам ў нашай краіне пачалі шмат казаць пра традыцыйныя для беларускага народу канфэсіі. Сярод гэтых канфэсіяў, рэлігіяў, якія лічацца традыцыйнымі, называюць праваслаўе, каталіцтва, юдэйства, іслам. Аднак калі гутарка заходзіць пра эвангельскія цэрквы, іх завуць "сэктамі", "новымі веравызнаньнямі", тым самым падкрэсьліваючы, што гэта нейкая прынесеная, не характэрная для беларускага народу і беларускай гісторыі зьява. Насамрэч, самі па сабе развагі аб тым, што чым якаясьці зьява больш старажытная, тым больш яна правільная, даюць тэму для дыскусіяў. Між тым патрэбна адзначыць, што ў дачыненьні да эвангельскай царквы такія сьцьверджаньні ўвогуле некарэктныя й гістарычна неабгрунтаваныя. Звангельская царква ў Беларусі мае доўгую й багатую гісторыю. І пачалася гэтая гісторыя ня 10, ня 20, і нават ня 100 год таму...<далей>


Кароткая гісторыя Эвангельскай Царквы ў Беларусі

Антоні Бокун

У 1413 г. Геранім Пражскі, паплечнік чэскага рэфарматара Яна Гуса, прапаведваў ў Беларусі эвангельскую вестку пра збаўленьне праз веру ў ісуса Хрыста і неабходнасьць жыць паводле Слова Божага - Бібліі...<далей>


РЭФАРМАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ


Перадумовы Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім

Антоні Бокун

Адной з важнейшых падзеяў эўрапейскай, у тым ліку і беларускай, гісторыі стала Рэфармацыя. Рэфармацыя - гэта шырокі грамадзкі рух, разнастайны з пункту гледжаньня прапанаваных ідэяў і праграм, а таксама сацыяльнай базы, накіраваны на аднаўленьне (рэфармацыю) хрысьціянскіх практык і дактрыны. Яна зьяўляецца як пэўным працягам Адраджэньня, пераводам яго на новы ўзровень, так і адмаўленьнем некаторых ягоных тэндэнцый... <далей>


Рэфармацыя ў Беларусі: сэнс, вынікі, лёс

Сямён Падокшын

Адраджэнне і Рэфармацыя. Адраджэнне як радыкальная перабудова еўрапейскай культуры і свядомасці істотна закранула Вялікае Княства Літоўскае і ў прыватнасці Беларусь. Яно было абумоўлена крызісам традыцыйнага, сярэднявечна-феадальнага грамадства, якаснымі зменамі ў эканамічным і сацыяльна-палітычным стане краін, развіццём гарадоў, зараджэннем элементаў буржуазных дачыненняў, фармаваннем нацыянальных дзяржаваў, секулярызацыяй грамадскага і духоўнага жыцця і г. д. Аплотам новай культуры становяцца гарады, а таксама двары і маёнткі адукаваных свецкіх і духоўных феадалаў (у ВКЛ - Радзівілаў, Алелькавічаў, Хадкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў, Заслаўскіх, Гедройцаў і інш.), а яе выразнікамі - прадстаўнікі інтэлігенцыі, якая нараджалася: пісьменнікі, настаўнікі, кнігавыдаўцы, мастакі, вучоныя, высокаадукаваныя святары, дзяржаўнае чынавенства і інш. ... <далей>


Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім і пратэстанты Беларусі

Андрэй Катлярчук

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было шматкультурнай краінай. У Княстве жылі людзі розных нацыянальнасьцяў; большасьць насельніцтва складалі ўсходнія славяне (русіны) і балты (жамойты ды іншыя летувіскія плямёны)<далей>


Швэцыя і пратэстанцкі збор Вялікага Княства Літоўскага

Андрэй Катлярчук

Сучасная Беларусь/Vitryssland мае ў Швэцыі імідж праваслаўнай краіны, вернікі якой нібыта заўсёды знаходзілася пад вялікарасейскім культурным ўплывам. Пра Рэфармацыю і існаваньне з 16 ст. кальвінскага і лютаранскага збораў Беларусі ня ведае значная частка швэдзкіх гісторыкаў. Нават сьвятары Швэдзкай лютаранскай царквы/Svenska kyrkan маюць кантакты перадусім з Беларускім экзархатам Расейскай праваслаўнай царквы. Між тым, Швэцыя грала важнаю ролю ў гісторыі пратэстанцкага збору Вялікага княства Літоўскага 16-18 стст. Малавядомым дачыненьням паміж Швэцыяй і ліцьвінскімі пратэстантамі прысьвечаны гэты артыкул... <далей>


Беларуская Рэфармацыя

Станіслаў Акіньчыц

У кнізе Прыповесьцяў ёсьць такія словы: “Калі памнажаюцца праведнікі, народ квітнее”. Гэта ня проста словы, гэта духовы закон. Усе сфэры жыцьця як канкрэтнага чалавека, так і грамадзтва ў цэлым, залежаць ад яго духовага стану. І гісторыя Беларусі зьяўляецца наглядным прыкладам дзеяньня гэтага закону. Калі ў нашай краіне памнажаліся праведнікі, у Беларусі было добрае жыцьцё, быў росквіт. Гэта XVI стагодзьдзе, век Рэфармацыі, час, які ўвайшоў у гісторыю як Залаты Век Беларусі...<далей>


Праваслаўная Рэфармацыя

Ігар Марзалюк

Рэфармацыя... Звычайна пад гэтым тэрмінам разумеецца рух, што ўзнік у нетрах каталіцкае царквы, а перад вачыма паўстаюць постаці Лютэра і Кальвіна. Але акрамя гэтага, так бы мовіць, «класічнага» варыянту царкоўнае рэформы на беларускіх землях, сярод праваслаўнага гарадскога насельніцтва сустракаемся з надзвычай цікавай, непаўторнай з’явай уласна нашай гісторыі - праваслаўнай Рэфармацыяй....<далей>


Беларускае Адраджэньне ў XVI сталецьці

Уладзімер Пічэта

Адраджэньне сярэдзіны XVI сталецьця ёсьць культурнае зьявішча першараднае вартасьці ў духоўным жыцьці беларускага народу. Інтэлектуальны рух, які распачаўся пад бясспрэчным уплывам заходня-эўрапейскае культуры, быў крыніцай разьвіцьця індывідуалістычных настрояў у беларускім грамадзянстве і дапамагаў узьнікненьню дэмократычнае буржузнае інтэлігенцыі. Беларусь у XVI сталецьці была зьвязаная з Заходняю Эўропай экономічна. Беларускія зямляўласьнікі зрабіліся буйнымі дастаўнікамі сыравіны на заходня-эўрапейскі рынак і накіроўвалі свае тавары па ўсіх рачных і сухаземных шляхох...<далей>


Дзейнасьць Віленскага сыноду рэфармацкіх грамадаў
у Вялікім Княстве Літоўскім


Анатоль Грыцкевіч

У сярэдзіне XVI ст. у Эўропе пачало хутка распаўсюджвацца кальвінства, радыкальная пратэстанцкае веравучэньне, цэнтрам якого была Жэнева, а заснавальнікам францускі казнадзей Жан Кавэн (у лацінскай транскрыпцыі Кальвінус), які перасяліўся ў Жэневу. У розных краінах Эўропы - Ангельшчыне, Шатляндыі, Нідэрляндах, некаторых абласьцях Нямеччыны (Пфальц, Гэсэн, Брандэбург ды інш.), Францыі, Вугоршчыне - пачалі ўзьнікаць кальвінскія грамады. Таксама хутка кальвінства пашырылася ў Польшчы і Беларуска-Літоўскай дзяржаве...<далей>


Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова
XVI - XVII стст.) у працах беларускіх і расейскіх мэдыявістаў


Людзьміла Іванова

Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. вызначалася росквітам гуманістычных ідэяў, распаўсюджваньнем новых культурных, царкоўна-рэлігійных павеваў, у тым ліку рэфармацыйнага руху. Рэфармацыя ў ВКЛ разьвівалася ў рэчышчы эўрапейскага пратэстантызму і ўспрыняла яго вонкавыя формы: лютаранства, кальвінства, антытрынітарызм, сацыніянства. ...<далей>


Кальвiнiсты ў культуры Вялiкага Княства Лiтоўскага
Адметныя элемэнты й чужыя ўплывы


Марцэлi Косман

У выдадзеным у 1967 годзе сынтэтычным творы Е. Ахманьскага "Гiсторыя Лiтвы" чытаем: "Запачаткаваная Марцiнам Лютэрам у 1517 г. царкоўная рэфармацыя не магла абмiнуць Лiтвы. Сутнасьць рэфармацыi палягала ня столькi ў крытыцы рэлiгiйных догматаў каталiцкага касьцёлу, колькi ў спробе падрыву ягонай усемагутнасьцi ў грамадзтве, вызваленьня ад эканамiчнага i грамадзкага ўцiску касьцёлу. Асобныя клясы грамадзтва, што падпадалi пад рэфармацыю, напару мелi наўвеце розныя мэты. Багатыя мяшчане не маглi цярпець таго, што царква асуджала лiхвярства. Гэта перашкаджала iм у iх фiнансавых апэрацыях i зьмяншала прыбыткi. Iнтэлiгенцыя бачыла ў рэфармацыi прадвесьце свабоды думкi i веравызнаньня. Тым ня менш, рэфармацыя хутчэй не закранала народных масаў у Лiтве. Занадта моцны ўплыў усё яшчэ на яе аказвала паганства, каб захапляцца рэлiгiйнымi новаўвядзеньнямi. Сяляне не давалi дзесяцiны царкве, а ўцiск быў ня толькi ў царкоўных гаспадарках"...<далей>


Гістарычны нарыс
пранікненьня й распаўсюджаньня Рэфармацыі
ў Літве й Заходняй Русі


В. Пліс

Адной з аддаленых прычынаў, якія падрыхтавалі глебу для Рэфармацыі ў Літве, як і ў Польшчы, быў гусітызм. У Літве яна была пасеяна на цэлае стагодзьдзе раней, чым у Польшчы, і ў мацнейшай ступені. У 1413 г. Літву наведаў шырока вядомы ў той час сябар Яна Гуса - распаўсюднік ягонага вучэньня Геранім Праскі. <далей>


Каб край быў вольным…

Сямён Падокшын

18 красавіка 1563 году Сымон Будны накіраваў з Клецка ў Цюрых ліст да швайцарскага тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера, у якім прыведзены ўнікальныя зьвесткі аб пачатку рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім. Будны піша, што пасьля таго як "сьвятло слова Божага зазьзяла ў Нямеччыне, Швайцарыі, Ангельшчыне ды Францыі", у хуткім часе яно дасягнула і да "нашых краёў" і "азарыла канцлера нашага Мікалая Радзівіла, князя на Алыцы й Нясьвіжы". Ён ня толькі "разам са сваім дваром прыняў вучэньне Хрыста, але і вырашыў, што ўсе людзі, якія знаходзяцца пад яго ўладай, павінны быць асьвечаны гэтым вучэньнем". Рэалізаваць гэтую задачу, піша Будны, Радзівіл узяўся без прамаруджаньня. <далей>


З гісторыі рэфармацыйнага кнігадрукаваньня ў Беларусі (другая палова XVI - першая палова XVII стст.)

Людзьміла Іванова

Уздым рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) у 50-60-я гады XVI ст. адбіўся на станаўленьні новых формаў духоўвай культуры, зацьвярджэньні новага сьветапогляду, разьвіцьці сэкулярызацыйных тэндэнцыяў. Як слушна адзначыў польскі дасьледчык Я. Тазбір, рэфармацыйны рух зрабіў большы ўплыў на разьвіцьцё грамадзка-палітычнай думкі, чым на тэалёгію, меў большае дачыненьне да культурных зьменаў, чым да росквіту рэлігійнага жыцьця. Распаўсюджаньне рэфармацыйнай ідэалёгіі садзейнічала развіцьцю кнігадрукаваньня. Рэфармацыйнае кнігадрукаваньне на Беларусі ўзнікла практычна адначасова з фармаваньнем рэфармацыйнай царквы. Першыя рэфармацыйныя друкарні ў Беларусі былі створаныя пры падтрымцы пэўнай часткі беларускай і літоўскай магнатэрыі, некаторых слаёў шляхты, якія далучыліся да Рэфармацыі. <далей>


"ЦЁМНЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ"


“Уцёкі мазгоў” ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII стагодзьдзя

Андрэй Катлярчук

У час, калі ва Ўсходняй Еўропе пачаўся працэс фармаваньня сучасных этнічных культураў, Летува й Беларусь амаль страцілі нацыянальна сьвядомаю шляхту й месьцічаў – патэнцыйную эліту гэтага працэсу, таму што яна пачала атаясамляць сябе з Польшай. Адной з гістарычных прычынаў гэтага працэсу былі “уцёкі мазгоў” з краіны ў другой палове XVII стагодзьдзя. “Уцёкі мазгоў” зь ВКЛ мелі шэраг прычынаў. Сярод іх быў і посьпех Контррэфармацыі і супрацоўніцтва (“здрада”) пратэстанцкай шляхты са Швэцыяй. Мой артыкул – першая спроба прааналізаваць гэтую зьяву....<далей>


Горад, дзе захавалася традыцыя

Станіслаў Акіньчыц

450 гадоў таму ў Вялікім Княстве Літоўскім пачаў шырока распаўсюджвацца пратэстантызм. Магутная хваля рэлігійных пераўтварэньняў прайшла ад Берасьця да Віцебска, ад Вільні да Магілёва. Вялікае Княства, без перабольшаньня, стала краінай Рэфармацыі. Але на пачатку ХVІІ ст. уплыў рэфармацкіх ідэяў на грамадзтва пачаў хутка слабнуць. У гэтай сытуацыі сапраўдным прыбежышчам Рэфармацыі стала Случчына. Слуцкія пратэстанты ня толькі захавалі сваю веру на працягу 4 стагодзьдзяў, ня толькі спрычыніліся да росквіту Случчыны ў ХVІІ стагодзьдзі, але й стаялі ля вытокаў адраджэньня пратэстантызму ў Беларусі ў ХХ ст....<далей>


Па навуку ў Галандыю

Андрэй Катлярчук

З працы англійскага гісторыка, выхаванца Адэскага універсітэта, Нікаласа Ганса [1] мне стала вядома пра значнаю колькасць пратэстантаў з ВКЛ што вучыліся ў Галандыі. Але кожны выкладчык ведае, што студэнты мусяць пісаць навуковыя працы і абараняць дысертацыі.<далей>


Пратэстанцкая царква ў Беларусі напрыканцы XVIII - пачатку XX стст.

Валянціна Грыгор'ева, Алена Філатава

У другой палове XVIII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім пражывала каля 1% (ад агульнай колькасьці насельніцтва) пратэстантаў, як лютаранаў, так і кальвіністаў (або рэфарматараў). З прычыны нешматлікасьці ў 1768 г. на рэфармацкім сынодзе ў Вільні была разгледжана ідэя іх вуніі. Але яна не знайшла падтрымкі. Гэта было зьвязана як з канфэсійнымі адрозьненьнямі, так і з станавымі і нацыянальнымі. Лютаранства вызнавала латыскае й нямецкае насельніцтва, якое было ў асноўным сялянскім і мяшчанскім, кальвінства - беларусы й палякі і, як правіла, шляхоцкага паходжаньня...<далей>


ЭВАНГЕЛЬСКАЕ АДРАДЖЭНЬНЕ


Феномен палескага неапратэстантызму ў кантэксце сучснай беларускай культуры

Юры Шаўцоў

Згодна з надрукаванымі ў № 2 часопіса "Беларусь" за 1993 г. афіцыйнымі звесткамі, на 1 ліпеня 1992 г. у Рэспубліцы Беларусь былі зарэгістраваны 744 праваслаўныя прыходы, 278 каталіцкіх парафіяў, 348 пратэстанцкіх грамудаў. Пры тым шэраг пратэстанцкіх плыняў, такіх як Савет Цэркваў езангельскіх хрысціянаў баптыстаў, адмаўляецца ад афіцыйнай рэгістрацыі, і таму на самай справе пратэстантаў у Беларусі значна больш.<далей>


Гісторыя хрысьціянаў веры эвангельскай у Беларусі

Станіслаў Акіньчыц

Гістарычныя карані веравучэньня хрысьціянаў веры эвангельскай (ХВЭ) бяруць пачатак з пяцідзясятага дня пасьля ўваскрасеньня Ісуса Хрыста, калі Дух Сьвяты зыйшоў на сабраўшыхся ў сьвятліцы вучняў. Гэты дзень у Бібліі названы Пяцідзясятніцай (менавіта таму хрысьціянаў веры эвангельскай многія завуць пяцідзясятнікамі), і ён лічыцца днём нараджэньня хрысьціянскай Царквы.<далей>


Гісторыя Цэркваў Эвангельскіх Хрысьціян Баптыстаў Беларусі

Павал Асененка

Каб гаварыць пра эвангельска-баптысцкі рух у Беларусі, неабходна коратка разгледзець гісторыю ўзьнікненьня гэтага руху ў сьвеце і назваць асноўныя характэрныя рысы веравучэньня й практычнага жыцьця й дзейнасьці баптысцкіх цэркваў... <далей>


СЛОВА БОЖАЕ НА РОДНАЙ МОВЕ


Гісторыя перакладу Бібліі на беларускую мову

Антоні Бокун

У нашым сьвеце існуе больш 5000 моваў. На сёньняшні дзень поўная Біблія або ўвесь Новы Запавет перакладзены на больш, чым 500 моваў. Для многіх народаў першай кнігай, напісанай ці надрукаванай на іх роднай мове, было менавіта Сьвятое Пісьмо<далей>


Нябеснае полымя. Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў (1931)

Гай Пікарда

Пяць год таму, 14 жніўня 1970 г., у Леамінстэры, Хэрфардшыр, памёр адстаўны службовец Брытанскага й Замежнага Біблійнага Таварыства Уільфрыд Джэймс Уайзман. На працягу 11 год ён служыў сакратаром Таварыства y Паўночна-Ўсходняй Эўропе: перш у Рызе, потым у Хельсінкі, а затым 21 год сакратаром у Расеі. Дзякуючы клопатам удавы Уайзмана, яго старанна захаваныя архівы зусім нядаўна былі перададзеныя бібліятэцы Таварыства ў Лёндане. З дапамогаю згаданых дакумэнтаў ды іншых запісаў Таварыства, што захоўваюцца ў сядзібе, і сталася магчымым зьяўленьне гэтага дасьледаваньня...<далей>


МЯСЦОВАСЬЦІ


Кальвінскія зборы Вялікага Княства Літоўскага
(паводле Lukaszewicz J. Dzieje kosciolow wyznania helweckiego w Litwie.
T. 1-2. Poznan, 1842.)

<далей>


З гісторыі Менскага кальвінскага збору

Людміла Іванова

Імклівае распаўсюджанне Рэфармацыі на землях Вялікага Княства Літоўскага з сярэдзіны ХVІ ст. прывяло да стварэння ў гарадах, мястэчках і маёнтках рэфармацкіх збораў (тэрмінам «збор» мы вызначаем і рэфармацыйны храм, і суполку пратэстантаў). Асноўная частка збораў існавала пад патранатам магнатэрыі й шляхты, якая далучылася да Рэфармацыі. У дзейнасці гарадскіх рэфармацкіх суполак (Вільня, Берасце, Менск, Віцебск, Полацк) пэўную ролю адыгрывала мяшчанства. Пры зборах будаваліся храмы, школы, шпіталі (прытулкі для бедных старых), друкарні...<далей>





Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: