Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
БЕЛАРУСЬ І БІБЛІЯ

АД СКРУТКАЎ МЁРТВАГА МОРА ДА ВЫДАНЬНЯЎ СКАРЫНЫ

Старажытныя манускрыпты З 20 верасьня па 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе праходзіць міжнародная выстава "Беларусь і Біблія", прысьвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва - Бібліі.

На выставе будуць дэманстравацца 170 унікальных рукапісных і друкаваных помнікаў кніжнай культуры, што адлюстроўваюць гісторыю стварэньня і распаўсюджваньня Сьвятога Пісаньня. Экспанаты сабраны з 11 дзяржаўных і прыватных калекцый ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля, а таксама прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Упершыню ў нашай краіне будуць дэманстравацца арыгіналы і якасныя музейныя ўзнаўленьні:
скруткі Мёртвага мора,
самы старажытны фрагмент Новага Запавету,
унікальныя манускрыпты і старадрукі.

Некалькі разьдзелаў выставы будуць прысьвечаны гісторыі Бібліі ў Беларусі:
рукапісныя Торы, Эвангельлі, Апосталы,
выданьні беларускага першадрукара Францішка Скарыны і яго паслядоўнікаў,
шэдэўры выдавецкага мастацтва знакамітых друкароў,
пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую мову ў ХХ-ХХІ ст.

На выставе будзе дзейнічаць інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей, і друкарскі станок Гутэнберга, на якім кожны ахвотны зможа надрукаваць аркуш з Бібліі. Таксама ў межах выставы пройдуць занімальныя і пазнавальныя экскурсіі і выступленьні сусьветна вядомых экспертаў.

На адкрыцьцё выставы, якое пройдзе 20 верасьня, запрошаны вядомы хрысьціянскі публіцыст і прапаведнік Джош Макдауэл, аўтар бестсэлераў "Ня проста цясьляр", "Бясспрэчныя сьведчаньні" і яшчэ 150 кніг.

Выстава працуе ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам.347)

Час працы:
Аўторак, серада, пятніца: 10.30-19.00
Чацьвер, субота, нядзеля: 10.00-18.00
Выхадны дзень - панядзелак

Адрас:
г.Мінск, прасп. Незалежнасьці 116
www.nlb.by

Заказ экскурсій
Тэл.(+375 17)293-27-22, 293-28-53, 293-29-66
e-mail: muzey@nlb.by



Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: