|
Прысьвячэньне Жыгімонту Аўгусту,
зьмешчанае Жанам Кальвінам у Камэнтары да Ліста да Гебраяў
Высокашаноўнаму і знакамітаму
Жыгімонту Аўгусту,
з ласкі Божай Каралю Польшчы,
Вялікаму Князю Літоўскаму,
Гаспадару на Русі і ў Прусіі
Сёньня мы сустракаем людзей ня надта разумных, якія заахвочаныя безпадстаўным жаданьнем пісаць, засьмечваюць глупствамі розумы недавучаных і неразважлівых чытачоў. Больш тоаго, Высокашаноўны Валадару, дадаюць яны яшчэ іншую нікчэмнасьць, прысьвячаючы сваю пісаніну каралям і князям, прагнучы пазычыць крыху іхняе славы, ня толькі ганьбячы іх дастойныя імёны, але і прыпісваючы ім у пэўнай ступені ўласную няславу. Іх учынкі прымушаюць нават паважаных і цьвярозых аўтараў сьпяшацца з тлумачэньнем, калі яны прысьвячаюць сваю працу вялікім людзям, нават калі ў іхніх творах няма нічога, што б не адпавядала добраму імю тых, каму яны прысьвечаны. Раблю гэтую заўвагу, каб ня быць залічаным у шэрагі тых, якія дазваляюць сабе, заахвочаныя прыкладам іншых, публічна абвяшчаць усё, што толькі прыйдзе ім на розум, незалежна ад таго, наколькі гэта недарэчна. Таксама я разумею, наколькі падобна на неразумную самаўпэўненасьць, калі я, чалавек цалкам невядомы і чужы, адважваюся зьвярнуцца да Вашай Каралеўскай Міласьці. Выслухай жа, Валадару Каралю, мае аргумэнты, і калі прызнаеш іх адпаведнымі, я ня буду баяцца таго, што іншыя пра іх скажуць.
Па-першае, памятаючы пра маю маласьць, а таксама пра пашану, належную Вашай Высокасьці, мушу вызнаць, што слава пра Вашу пабожнасьць, якая дайшла амаль да ўсіх, хто шчыра ададзены вучэньню Хрыста, дастатковая, каб расьсеяць усялякія сумнівы. Бо я прыношу дар, які гэтая пабожнасьць напэўне не адкіне. Ліст да Геьраяў слушна заслугоўвае на імя найкаштоўнейшага скарбу, бо ён утрымлівае вельмі вобразнае апісаньне галоўных пунктаў мудрасьці нябеснай - адвечнай Боскасьці Хрыста, Ягонага панаваньня і сьвятарства. Не сумняюся, што Кароль, каторы прагне, каб Сын Божы валадарыў непадзельна і быў праслаўлены, ацэніць вартасьць гэтага Ліста.
Не сьцьвярджаю, што я дасягнуў поўнага посьпеху, пішучы гэты камэнтар. Аднак я ўпэўнены, што прачытаўшы яго, Ваша Міласьць заўважыць маё пасьвячэньне і стараннасьць. Ня маю прэтэнзіі на вялікае веданьне і вучонасьць, але таксама не саромеюся выразіць тое, што атрымаў ад Бога дзеля разуменьня Сьвятога Пісьма, бо гэта дадае Яму славу, асабліва, калі спрычыняюся праз гэта да будаваньня Яго Царквы. Таму маю надзею, што ня толькі знайду разуменьне ў Вашых вачах, Валадару Каралю, але таксама Вашае зычлівае прыняцьцё.
Няхай гэтая праца станецца заахвочваньнем для Вашай Каралеўскай Міласьці, вядомай сваім заангажаваньнем у справу аднаўленьня Валадарства Хрыстовага, а таксама для ўсіх тых, хто пад Вашай уладай імкнецца да той самай мэты. Валадарства Вашае абсяжнае і слаўнае, а таксама багатае многімі цнотамі. Аднак ягодабарабыт будзе трываць толькі тады, калі яно вызнае Хрыста як свайго галоўнага Правадыра і Пана, каб магло яно застацца пад Яго абаронай. Калі Вашая Каралеўская Міласьць схіліцца пад Яго скіпетр, ня будзе гэта супярэчыць пазіцыі, каторую Кароль займае, але будзе гэта нашмат больш дастойнае хвалы, чым усялякія іншыя перамогі. Бо калі паміж людзей удзячнасьць лічыцца вялікай цнотай, якую маюць сьветлыя галовы, то што больш ня ёсьць годным каралёў, чым няўдзячнасьць Сыну Божаму, празь Якога яны ўзьнесеныя на так вялікую пасаду? Таму ня толькі дастойна ўсялякай хвалы, але таксама зьяўляецца сапраўды каралеўскім служэньнем, якое ўзносіць нас да ўзроўню анёлаў, калі мы ставім пасад Хрыстовы між намі, каб Ягоны нябескі голас стаў правілам, якое кіруе нашым жыцьцём і сьмерцю, аднолькава для вялікіх і малых. І хоць многія сёньня ганарацца служэньнем Хрысту, аднак нямногія чыняць згодна са сваімі пахвальбамі.
Нельга гаварыць пра паслухмянасьць Хрысту, калі ўся рэлігія не ўкшталтавана паводле беспамылковых правілаў Яго сьвятой праўды. Тут аднак паўстае сур'ёзны канфлікт, бо людзі, ня толькі напоўненыя пыхаю, але і апанваныя страшлівым шаленствам, надаюць меншае значэньне незьменным словам нашага Настаўніка, чым сваім уласным прыдумкам. Бо незалежна ад таго, пад якімі назвамі хаваюцца тыя, хто нам супрацівіцца і падтрымлівае рымскага антыхрыста, крыніцай усялякіх спрэчак, ад якіх Царква пакутуе вось ужо ірыццаць год, зьўляецца тое, што тыя, якія захапілі тытул першых вучняў Хрыста, ня хочуць скарыцца перад Ягонай праўдай. Нездаровыя амбіцыі і фанабэрыя тоўстым слоем закрылі Божую праўду, а усе інстытуты Царквы карумпаваныя да званьня. Набажэнства сапсаванае ў кожным моманьце, дактрыны веры пасіаўлены з ног на голаву, таямніцы зьняважаныя, улада ў Царкве ператвораная ў барбарскую тыранію, агідны продаж рэліквіяў распаўсюджана, моц Хрыста ўжываецца дзеля ўмацаваньня тыраніі бязбожных, а мейсца хрысьціянства заняла страшэнная прафанацыя, поўная агіднага маскараду. А калі мы прадстаўляем гэтыя адзіныя лекі на ўсе гэтыя жудасныя скажэньні - слуханьне голасу Сына Божага, Які зь неба гаворыць - увесь час сутыкаемся з супрацівам гэтых атлантаў, ня тых, якія сваімі плячамі падтрымліваюць Царкву, але тых, якія праз пустую пахвальбу тытуламі, што нічога ня значаць, ставяць прыдуманага імі і зробленага імі самімі ідала. Яны спасылаюцца на свае тытулы, каб апраўдаць абвінавачаньні ў наш адрас, калі закідаюць нам пашырэньне неспакою ў Царкве. Калі аднак прыгледзімся гэтым справам, то ўбачым, што гэтыя хітрыя махляры прыдумалі дзеля сябе царкву, якая цалкам адрозьніваецца ад Царквы Хрыстовай! Чым зьяўляюцца гэтыя ганебныя і блюзьнерскія паводзіны, як ня спробаю аддзяліць Цела ад Галавы? З гэтага відавочна, наколькі самавольна яны хваляцца хрысьціянствам, бо нічога так моцна не адкідваюць, як прыняцьцё чыстага эвангельскага вучэньня.
Довадам выключнай мудрасьці ёсьць прызнаньне Вашай Каралеўскай Міласьці, што трэба адкінуць усялякія забабоны, каб Хрыстос запанаваў над усім Сваім Валадарствам. Прыкладам асаблівай цноты зьяўляецца намер і спроба зрабіць тое, што ў такой сітуацыі лічыш слушным. Ёсьць шмат знакаў, якія дазваляюць мець амаль пэўную надзею, што Вашая Каралеўская Міласьць прызначаны Богам, як Эзэкія і Ёсія, каб хутка аднавіць у Польскім каралеўстве чыстае навучаньн тому Эвангельлю, якое перажывае ўціск праў дзеяньне шатана і людзкую пераваротнасьць. Бо, нават не ўзгадваючы іншых цнотаў, пра якія гавораць нават іншаземцы, а жыхары Вашага каралеўства з задавальненьнем назіраюць, заўсёды меў Ваша Каралеўская Міласьць ўацікаўленьне рэлігіяй, якая займае ў Вашым жыцьці асаблівае мейсца. Найважнейшае, аднак, тое, што Хрыстос, Сонца Справядлівасьці, так асьвяціў Ваш розум сьвятлом Эвангельля, што Ваша Міласьць зразумелі, што нельга кіраваць Царквою іначай, чым Ён Сам гэта вызначае, і пазналі розьніцу паміж чыстай формай рэлігіі, якую Ён устанавіў, і вычваранымі прыдумкамі пэўных людзей. Дасканала ведаеш, што набажэнства сапсутае і здэфармаванае, што шмат забабонаў мае ў ім мейсца, што ласка Хрыстова перамешана з найвялікшай цемрай, што заслуга сьмерці Ягонай лічыцца за нішто, што Ён Сам амаль разарваны на кавалкі, што пэўнасьць збаўленьня адкінута, што сумленьне многіх падступна і страшліва выпрабоўваецца і мучыцца, што грэшныя людзі адцягнуты ад шчырага і адпаведнага праслаўленьня Бога да разнастайных заблытаных лябірынтаў, што Царква церпіць пад дэспатычнай уладай ашуканцаў, што, карацей кажучы, хрысьціянства адкінутае ў бок.
Нельга лічыць, што Ваша Каралеўская Міласьць мае гэтае веданьне надарма. Няма сумніваў, што Бог выбраў Вашу Міласьць для рэалізацыі вялікай задачы. Дзякуючы Яго цудоўнаму провіду ў Польскім каралеўстве не пралілася нявінная кроў, ані кроплі, якая, клічучы помсты, магла б зьнішчыць усякую працу. Дзякуючы ласкавасьці і лагоднасьці караля Жыгімонта, няхай ён супачывае ў супакоі, бацькі Вашай Каралеўскай Міласьці, нічога такога не адбылося. І хоць заразьлівая жорсткасьць заліла амаль увесь хрысьціянскі сьвет, ён захаваў свае рукі чыстымі. Цяпер жа Ваша высокасьць, а таксама некаторыя найзнакаміцейшыя Вашыя князі ня толькі ахвотна прыймаюць Хрыста, але і горача Яго прагнуць. Сустракаў я таксама Яна Ласкага, народжанага ў шляхетнай сям'і, які нясе сьвятло іншым народам.
Ня трэба прымаць цьверджаньняў Эка, які прысьвяціў каралю Жыгімонту, бацьку Вашай Каралеўскай Міласьці, сваю кнігу пра ахвяру імшы, бо ў такі падступны спосаб ён хацеў сапсаваць рэпутацыю Вашага знакамітага каралеўства! Не зьдзіўляе гэта аднак у гэтым Сылене, каторы, будучы князем п'яніцаў, меў звычай ванітаваць як на сьметнік, так і на алтар.
Прысьвячаючы Вашай Каралеўскай Міласьці гэтую маю працу, маю надзею, што гэта спрычыніцца да ачышчэньня добрага імя Польшчы ад Экавай брыдоты, каб не засталася там, дзе была падступна засеяна. Робячы гэта, думаю, раблю нешта важнае, і ніводная кніга Сьвятога Пісьма не надаецца дзеля гэтага лепш, чым Ліст да Гебраяў. Менавіта ў ім апостал у асаблівы спосаб паказвае, што ахвяра, якую абараняе Эк, ня мае нічога супольнага са сьвятарствам Хрыста. Няма там гаворкі пра імшу, якую шатан тады яшчэ не прыдумаў. Загадваючы, каб Царква была цалкам задаволена адной толькі сапраўднай ахвярай, складзенай праз Хрыста на крыжы, каб усялякае складаньн ахвяраў спынілася назаўсёды, апостал адназначна зачыняе дзьверы для ўсялякіх іншых падманлівых тлумачэньняў. Апостал з усёй сілай сьцьвярджае, што Хрыстос, памёршы на крыжы, склаў дасканалую ахвяру раз і назаўсёды, у той час як Эк прыдумляе, нібыта гэтая ахвяра штодзённа аднаўляецца. Апостал сьведчыць, што толькі Божы Сын дзякуючы абяцаньню мог стаць сьвятаром, каб скласьці Сябе Айцу ў ахвяру. Але Эк пярэчыць таму, што толькі Сын Божы ёсьць сьвятаром і аддае Ягоную годнасьць найманым складальнікам ахвяраў. Я ўсьведамляю, якім чынам ён спрабуе адкінуць гэтыя аргумэнты, але ня маю страху, бо яму атрымаецца падмануць толькі тых, хто сьляпы або пазьбягае сьвятла. У той жа час ён быў пад такім вялікім уплывам пыхлівай фанабэрыі, што больш мейсца прысьвяціў пахвальбе, чым аргумэнтаванаму выкладу. Аднак, каб не падалося, што я абвяшчаю перамогу над здохлым сабакам, нічога бальш не скажу, каб мой камэнтар мог спрычыніцца да ачышчэньня добрага імя Польшчы, якое замазаў гэты Шкот, які не трымаецца ніякага закону, і каб тыя, хто будзе яго чытаць, не ўхапіла зробленую ім прынаду.
Апроч таго, ня толькі цікавіць мяне, каб ахвяруючы гэтую працу Валадару Каралю, прыватна выказаць пашану Вашай Каралеўскай Міласьці, але каб зрабіць гэта на вачах усяго сьвету, таму застаецца мне толькі прасіць Вашу Каралеўскую Міласьць прыняць гэтую маю працу. А калі выявіцца, што стане яна заахвочваньнем у Вашых пабожных высілках, буду лічыць гэта як вельмі шчодрую ўзнагароду. Дык вазьміся, малюся, о мудры Валадару Каралю, пад пераможным сьцягам Хрыста, за справу, настолькі вартую Вашай каралеўскай годнасьці і вялікай цноты, каб вечная Божая праўда, якая спрычыняецца да Ягонай славы і збаўленьня людзей, здабыла ўва ўсім Вашым каралеўстве належнае ёй мейсца, незаконна захопленае ашуканствам антыхрыста. Гэта сапраўды цяжкая праца і такая вяоікая, што думка пра яе гапаўняе перажываньнем і клопатам нават самых мудрых.
Аднак перад абліччам такой вялікай патрэбы павінны мы з радасьцю супрацьстаць усякай небясьпецы, рашуча пераадолець усякую цяжкасьць, адважна ўвайсьці ў кожны канфлікт. Больш таго, паколькі мы маем дачыненьне да справы самога Бога, мы павінны ня столькі глядзець на чалавечыя сілы, кольеі на славу Яго магутнасьці, каб мы чакалі ня толькі ўмацаваньня, але таксама на кіраўніцтва, і праз гэта маглі ўзяцца за тое, што перавышае нашыя сілы. Трэба памятаць, што не без прычыны ўсё Сьвятое Пмсьмо заахвочвае да справы аднаўленьня і будаваньня Царквы. Больш за тое, гэтая справа зьяўляецца справай Божай, таму ад самага паяатку шатан выкарыстоўвае ўсе магчымыя сродкі, каб зьнішчыць яе ці прынамсі загамаваць. Добра ведаем, што князт гэтага сьвету мае шмат слугаў, якія гатовыя супрацьстаяць Валадарству Хрыста. Адны - кіраваныя амбіцыямі, іншыя - прагай багацьця. Праз мх дзейнасьць мы шмат церпім у нашай цяжкай сытуацыі, але Вышая Караоеўская Міласьць, без сумніву, сустрэнецца з нашмат большымі цяжкасьцямі. Таму кожны, хто жадае абвяшчаць навуку збаўленьня ці працаваць дзеля дабра Царквы, мусіць узброіцца ў непахіснасьць і перакананасьць. Але будзем пэўныя, што менавіта таму, што гэтая справа перавышае нашыя сілы, Бог аюавязкова будзе нас умацоўваць.
У той жа час важна, каб абяцаньні, якія ёсьць у Сьвятым Пісьме, былі запісаныя ў сэрцах нашых. Наш Госпад, Які заклаў падваліны Царквы, не пакіне яе ў такім гаротным стане, бо Ён сапраўды пра яе клапоціцца і прагне, каб яна паўстала з руіны. Таму мы можам быць пэўнымі, што Ён ніколі нас не асароміць, калі мы будзем заангажаваныя ў гэтую справу. Ён не дазволіць нам, каб былі мы толькі назіралі за дзеяньнямі моцы Ягонай, але Сваёй прысутнасьцю ўмацуе рукі тых, што працуюць, паказваючы гэтым, што Ён чувае над усёй працай. Ён неаднойчы паўтарае, і не без прычыны, каб мы не зьнеахвочваліся, што мы мусім супрацьстаяць нашым супраціўнікам, якія нас няспынна атакуюць. Яны, як мы ўжо казалі, амаль незьлічоныя і самага рознага гатунку. Аднак нам даволі таго запэўніваньня, што мы маем непераможнага Госпада, і чым больш Яго атакуюць, тым большая будзе Ягоная перамога.
Разьвітваюся, непераможны Кароль. Няхай Госпад Ісус абдаруе Вашу Міласьць духам мудрасьці, умацуе духам адвагі, выльле ўсялякія дабраславеньні, захавае ў здароўі і дабрабыце, а таксама захоўвае Вашае каралеўства. Амін.
Жэнева, 23 траўня 1549 г.
Паводле www.kalwin.pl
Пераклад А.Бокуна
|
|