Галоўная
  Гісторыя
  Ідэі
  Асобы
  Дакумэнты
  Даты
  1553-2003
  Фотагалерэя
500 год Жану Кальвіну

500 год Мікалаю Радзівілу Чорнаму

  ЎКантакце




Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь Царква Ісуса Хрыста
КАНФЭРЭНЦЫЯ

Падмурак нацыянальнай ідэі

Аляксей Шэін

Хоць тэма нашай канфэрэнцыі - мінуўшчына, я, аднак, хацеў бы глянуць у будучыню. Пытаньне Рэфармацыі й рэформы ўвогуле мае надзвычайную актуальнасьць для сёньншняй беларускай сытуацыі. Сёньня ўсё больш і больш становіцца відавочным, што проста нейкія схемы - ці то рынкавай эканомікі, ці то дэмакрактыі, схемы самі па сабе - ня змогуць прывесьці да пераменаў у нашай краіне. Схемы ня змогуць зьмяніць народ. Відавочна, што праблема Беларусі не ва ўладзе, і не ў благіх схемах, праблема у мысьленьні, г.зн. у галовах і сэрцах людзей. Вось тут у першую чаргу і трэба працаваць.

Давайце падумаем, што такое сапраўднае нацыянальнае адраджэньне? Калі б у Беларусі ўсе раптам пачалі гаварыць па-беларуску, але пры гэтам засталіся б хамамі, людзьмі, якія ня хочуць разважаць, невукамі, п'яніцамі, тымі, хто ня любіць сваіх дзяцей, здраджвае сваёй сям'і, то гэта нельга назваць адраджэньнем нацыі. Нацыянальнае адраджэньне -- гэта нешта іншае. А менавіта - зьмена самога чалавека, зьмена дачыненьняў паміж людзьмі, чалавека да дзяржавы, дзяржавы да чалавека і г.д. Аднак ніводная палітычныая ідэалёгія ня здольная перамяніць чалавека, зьмяніць ягоныя нутраныя характарыстыкі, памяняць ягоную мэнтальнасьць і матывацыю, то бок, зрабіць яго лепшым. Гісторыя гэтаму вучыць. Толькі вера ў Бога здольная ажыцьцявіць такія перамены. Таму найгалоўнай задачай сучаснай беларускай палітыкі я, як адзін зь лідэраў Маладога Фронту, бачу папулярызацыю ідэі, якая ўключае ў сябе незалежную дзяржаву, вольны рынак, свабоды чалавека, і адзіным лягічным падмуркам усяму гэтаму - хрысьціянскія, эвангельскія прынцыпы. Гісторыя іншых народаў, гісторыя нашай краіны ў XVI ст. паказвае, што такі падыход спрацоўвае дасканала. Я веру, што нашая генэтычная памяць, як народа, захавала гэтую атмасфэру XVI стагодзьдзя - Залатога Веку Беларусі. Тое, што было ў XVI ст., дае нам больш выразна ўбачыць шлях наперад. Менавіта цяпер, у гэты час, мы маем унікальны, гістарычны момант для стварэньня новага тыпажу беларуса, для закладаньня трывалых падмуркаў нацыянальнай ідэі.

Але давацйе зірнем крыху шырэй, чым Беларусь. Усходняя Эўропа, нашыя суседзі, маюць падобную славу часоў Адрадэжньня, агульнае няслаўе камунізму, а значыць, і агульную будучыню. Сёньня Заходняя Эўропа можа даць Усходняй, бадай, толькі культ жыцьця ў дастатку, але гэта такая ж схема, якая сама па сабе ня можа спрацаваць. На жаль, сытуацыя такая, што адтуль рэальна можа экспартавацца разбэшчанасьць, крызыс мэты, духовы заняпад, на які сёньня хворая Заходняя Эўропа - сьвятое ж месца пустым не бывае. Такім чынам, цяпер час на закладаньне пэўных падмуркаў і ва ўсёй Усходняй Эўропе. І менавіта Беларусь можа стаць тым агменем, месцам, зь якога ідэі новай Рэфармацыі будуць пашырацца і на нашых найбліжэйшых суседзяў. ХХІ стагодзьдзе можа стаць Залатым Векам Беларусі, а таксама ўсёй Усходняй Эўропы.

<зьмест>




Беларуская вэрсія
English version
Русская версия

Новы Запавет і Псальмы (1931)
Станіслаў Акіньчыц. Залаты Век Беларусі
Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
'Спадчына', 2003, №1
Навуковая канферэнцыя 'Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі', 2003 г.
Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Галоўная - Гісторыя - Ідэі - Асобы - Дакумэнты - Даты - 1553-2003 - Фотагалерэя


Агульныя пытаньні: